Імя на беларускай мове:   Цмугунова Святлана Алегаўна
Гады жыцця, месца нараджэння:   (28.11.1984, в. Прудок, Гарадокскі раён, Віцебская вобласць, Беларусь).
Творчая накіраванасць, тэматычны жанр:   Паэтэса.
Звесткі аб званнях, узнагародах:  
Дадатковая інфармацыя (націсніце для паказу/скрывання)

Імя на рускай мове:   Цмугунова Светлана Олеговна
Псеўданімы:  
Творчасць:   Цмугунова Святлана Алегаўна скончыла УА "Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія". Вершы пачала пісаць у школьныя гады. Друкуецца ў раёнай газеце "Савецкая вёска". Піша вершы на беларускай і рускай мовах на розную тэматыку - вершы аб роднай прыродзе, каханні. Кожны радок яе вершаў прасякнуты любоўю да роднай зямлі, прыроды, павагай да навакольнага асяроддзя, гонарам за сваю Радзіму. У маі 2014 года адзначана Дыпломам II ступені і заахвочвальнай прэміяй за ўдзел у конкурсе паэзіі ў рамках III абласнога свята паэзіі і аўтарскай песні "Пісьмянкоў луг" (Касцюковіцкі раён). У лістападзе 2014 года адзначана падзячным лістом і заахвочвальным падарункам за актыўны ўдзел у Міжнародным літаратурным конкурсе, прысвечаным памяці К. Сіманава і 70-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. З 2014 года з’яўляецца членам клуба творчых сустрэч "Вянок Дрыбіншчыны", які існуе пры Дрыбінскай цэнтральнай раённай бібліятэкі. Узнагароджана Дыпломам II ступені ў конкурсе на лепшы літаратурны твор на тэму жыцця і творчасці Францыска Скарыны "Скарынавай душой узлашчанае слова" (арганізатарамі конкурса выступалі Магілёўская абласная бібліятэка імя У. І. Ленін і Магілёўскае аддзяленне "Союз писателей Беларуси"). З’яўляецца пастаянным удзельнікам, лаўрэатам, і дыпламантам штогадовага конкурсу творчых работ "Славім Дрыбінскі наш край" у рамках рэгіянальнага фестывалю народнай творчасці, народных промыслаў і рамёстваў "Дрыбінскія таржкі". Святлана Цмугунова - яркі прадстаўнік таленавітай моладзі Дрыбіншчыны. Прафесіянал сваёй справы, які шукае новыя формы і нестандартныя рашэнні ў літаратуры, заслужана прызнаны ў асяроддзі сапраўдных знатакоў паэзіі. Імя Святланы Цмугуновай ўнесена ў энцыклапедыю "Хто ёсць Хто ў Рэспубліцы Беларусь. Жанчыны Беларусі" (Мінск, 2018).
Спіс асобна выдадзеных кніг і зборнікаў:  
Звесткі пра публікацыі ў зборніках, перыядычных выданнях:  
Крыніцы інфармацыі: