Імя на беларускай мове:   Рынкевіч Сяргей Анатольевіч
Гады жыцця, месца нараджэння:   (19.09.1964, г. Магілёў)
Творчая накіраванасць, тэматычны жанр:   Паэт.
Звесткі аб званнях, узнагародах:  
Дадатковая інфармацыя (націсніце для паказу/скрывання)

Імя на рускай мове:   Рынкевич Сергей Анатольевич
Псеўданімы:  
Творчасць:   Рынкевіч Сяргей Анатольевіч нарадзіўся 19 верасня 1964 года ў Магілёве. Вершы піша са школьных гадоў. Упершыню яго творчыя здольнасці былі адзначаны "Ганаровай граматай" на злёце маладых паэтаў і празаікаў. Тады Рынкевіч вучыўся ў 7-м класе сярэдняй школы № 27 горада Магілёва. У 1986 годзе скончыў Магілёўскі машынабудаўнічы інстытут. Сёння Сяргей Анатольевіч доктар тэхнічных навук, загадчык кафедры "Транспартныя сістэмы і тэхналогіі" Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта. У творчай скарбонцы паэта пейзажная, любоўная, духоўная і філасофская лірыка. Аўтар зборнікаў вершаў "Мелодия души" (2007) і "Сердцем слышу тишину" (2015). Член Саюза пісьменнікаў Беларусі. Жыве ў Мінску.
Спіс асобна выдадзеных кніг і зборнікаў:  
Звесткі пра публікацыі ў зборніках, перыядычных выданнях:  
Крыніцы інфармацыі: