Імя на беларускай мове:   Шарахоўскі Іван Захаравіч
Гады жыцця, месца нараджэння:   (04.03.1908, п.г.т. Бялынічы, Магілёўская вобласць – 06.04.1973, Мінск, пахаваны на Чыжоўскіх могілках).
Творчая накіраванасць, тэматычны жанр:   Пісьменнік і літаратуразнаўца, перакладчык.
Звесткі аб званнях, узнагародах:   Узнагароджаны двума ордэнамі "Знак Пашаны" і медалямі.
Дадатковая інфармацыя (націсніце для паказу/скрывання)

Імя на рускай мове:   Шараховский Иван Захарович
Псеўданімы:   Янка Шарахоўскі
Творчасць:   Беларускі савецкі пісьменнік і літаратуразнаўца, перакладчык. Нарадзіўся ў п.г.т. Бялынічы. Вучыўся ў Магілёўскім педтэхнікуме (1925-1927). У 1931 г. скончыў Ленінградскі гісторыка-лінгвістычны інстытут, аспірантуру пры Мінскім педінстытуце імя М. Горкага (1938-1941). Працаваў у рэдакцыях рэспубліканскіх газет і часопісаў, галоўным рэдактарам Дзяржаўнага выдавецтва БССР (1948-1957), намеснікам міністра культуры Беларусі (1957-1959), дырэктарам літаратурнага музея Янкі Купалы (1961-1968). Літаратурна-крытычную дзейнасць пачаў у 1931 г. Даследваў жыццёвы і творчы шлях В. Дуніна-Марцінкевіча, Ф. Багушэвіча, Я. Купалы, В. Таўлая, П. Пестрака і інш. Аўтар зборнікаў апавяданняў "Срэбраная раніца" (1951), "Сердалікавая бухта" (1955), "Сплочаны доўг" (1978), манаграфіі пра жыццё і творчасць Янкі Купалы "Пясняр народных дум", якая з’явілася першай навуковай біяграфіяй Купалы на аснове дакументаў, малавядомых крыніц. Перакладаў з рускай мовы раманы І. Тургенева "Рудзін" і "Напярэдадні", "Казкі" М. Салтыкова-Шчадрына, аповесць У. Караленкі "Сляпы музыка", Ф. Гладкова "Аповесць пра дзяцінства" і інш.
Спіс асобна выдадзеных кніг і зборнікаў:  
Звесткі пра публікацыі ў зборніках, перыядычных выданнях:  
Крыніцы інфармацыі: