Імя на беларускай мове:   Міхальчук Наталля Аляксандраўна
Гады жыцця, месца нараджэння:   (12.04.1979, г. Магілёў).
Творчая накіраванасць, тэматычны жанр:   Паэт.
Звесткі аб званнях, узнагародах:   Ганаровай граматай установы МДУ ім. А. А. Куляшова ўзнагароджана Міхальчук Н. А. за актыўную працу па прапагандзе лепшых узораў айчыннай літаратуры і ў сувязі з 15-годдзем літаратурнага аб’яднання "Натхненне" (2003). У 2010 і 2012 гг. Літаратурнае аб’яднанне прыняло актыўны ўдзел у рэспубліканскім студэнцкім літаратурным конкурсе "Аўтограф". Літаб’яднанне і яго кіраўнік былі ўзнагароджаны дыпломамі Саюза пісьменнікаў Рэспублікі Беларусь за вялікую работу па развіццю і актывізацыі творчай дзейнасці студэнтаў. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі. Гран-пры рэспубліканскага літаратурнага конкурсу «Іван Шамякін «Сэрца на далоні».
Дадатковая інфармацыя (націсніце для паказу/скрывання)

Імя на рускай мове:   Михальчук Наталья Александровна
Псеўданімы:  
Творчасць:   Міхальчук Наталля Аляксандраўна нарадзілася 12 красавіка 1979 г. ў г. Магілёве. Творчасцю займалася са школьнай пары. З адзнакай у 2001 г. скончыла філалагічны факультэт Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. А. Куляшова. Зараз Наталля Аляксандраўна дацэнт кафедры агульнага і славянскага мовазнаўства, кандыдат філалагічных навук, кіраўнік універсітэцкага літаратурнага аб’яднання "Натхненне". Аўтар двух паэтычных зборнікаў: "Коралловый ветер" (2013) і "Нежность" (2015). Член Саюза пісьменнікаў Беларусі.
Спіс асобна выдадзеных кніг і зборнікаў:  
Звесткі пра публікацыі ў зборніках, перыядычных выданнях:  
Крыніцы інфармацыі: