Імя на беларускай мове:   Кісель Алена Уладзіміраўна
Гады жыцця, месца нараджэння:   (09.10.1986, г. Магілёў).
Творчая накіраванасць, тэматычны жанр:   Паэт, празаік.
Звесткі аб званнях, узнагародах:   Малады паэт і празаік Алена Кісель нарадзілася ў г. Магілёве. Яна скончыла філалагічны факультэт МДУ імя А. А. Куляшова і аспірантуру БДУ. Кандыдат філалагічных навук. Галоўным чынам піша ў жанры фэнтэзі і актыўна публікуецца ў сетцы Інтэрнэт. Лаўрэат конкурсу "Новая беларуская фантастыка" (2010). У 2017 годзе ўзнагароджана граматай Саюза пісьменнікаў Беларусі. У 2018-м стала дыпламантам Міжнароднай прэміі імя В.В.Біянкі і Міжнароднага конкурсу "Эхо земли". Лаўрэат спецыяльнай прэміі Магілёўскага гарадскога выканаўчага камітэту "Достижение" ў намінацыі "Литературная деятельность" (2019). Лаўрэат Алена Кісель у 2019 годзе атрымала дыплом I ступені літаратурнага конкурсу "Бацькаўшчына светлая мая", прысвечанага Году малой радзімы. На IV Міжнародным літаратурным фестывалі-конкурсе "Русский Гофман" Алена Кісель у намінацыі "Проза казачная, фантазійная" атрымала Дыплом I ступені.
Дадатковая інфармацыя (націсніце для паказу/скрывання)

Імя на рускай мове:   Кисель Елена Владимировна
Псеўданімы:  
Творчасць:   Малады паэт і празаік кандыдат філалагічных навук Алена Уладзіміраўна Кісель актыўна публікуецца ў перыядычных выданнях Беларусі і Расіі ("Нёман", "Маладосць", "Экология"), міжнародных зборніках ("Terra poetika") і ў інтэрнэце. Алена прымае актыўны ўдзел у арганізацыі літаратурнай гасцёўні "Магія слова" і выступае як арганізатар сеткавага конкурсу прозы і паэзіі маладых аўтараў "Ветразь натхнення". У 2010 г. з-пад пяра Алены Кісель выходзіць у свет фэнтэзійны раман "Серая Дружина", з якім яна стала адным з лаўрэатаў конкурсу "Новая беларуская фантастыка" (праводзіўся СПБ). У 2016-м у выдавецтве "Написано пером" (Санкт-Пецярбург) выходзіць першая частка трылогіі "Аид, любимец Судьбы" ("Судьба за плечами"). Член Саюза пісьменнікаў Беларусі.
Спіс асобна выдадзеных кніг і зборнікаў:  
Звесткі пра публікацыі ў зборніках, перыядычных выданнях:  
Крыніцы інфармацыі: