Імя на беларускай мове:   Бялова Вольга Юр’еўна
Гады жыцця, месца нараджэння:   (08.05.1985, г. Магілёў, Магілёўская вобласць).
Творчая накіраванасць, тэматычны жанр:   Паэт, драматург.
Звесткі аб званнях, узнагародах:   Лаўрэат Другога Усерасійскага маладзёжнага конкурсу ў рамках Х фестывалю літаратурнага і мастацкага авангарду "Лапа Азора". Лаўрэат прэміі Магілёўскага гарвыканкама "Дасягненне" (2017). Лаўрэат спецыяльнай прэміі Магілёўскага аблвыканкама ў сацыяльнай сферы, у намінацыі "Культура і мастацтва" (2019).
Дадатковая інфармацыя (націсніце для паказу/скрывання)

Імя на рускай мове:   Белова Ольга Юрьевна
Псеўданімы:  
Творчасць:   Бялова Вольга Юр’еўна нарадзілася 8 мая 1985 года ў горадзе Магілёве. Вершы пачала пісаць з 9-ці гадоў. У 14 гадоў верш "Не трэба вайны" апублікаваны ў абласной газеце "Магілёўскія ведамасці" (за 10 чэрвеня 1999 года). Скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў па спецыяльнасці "Літаратурная работа (драматургія)" (курс А. В.Сабалеўскага). Працуе настаўніцай па класе тэатра ў ДУА "Магілёўская дзіцячая школа мастацтваў №1". П’еса Бяловай В.Ю. "Прыгоды Заранкі і Янкі" пастаўлена ў Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя Янкі Купалы ў 2008 годзе. У 2015-м выдадзена першая кніга Вольгі Бяловай "Шчасце" – зборнік вершаў і п’ес на рускай і беларускай мовах. У верасні 2016-га выйшла другая кніга вершаў "29". Член Саюза пісьменнікаў Беларусь.
Спіс асобна выдадзеных кніг і зборнікаў:  
Звесткі пра публікацыі ў зборніках, перыядычных выданнях:  
Крыніцы інфармацыі: