Імя на беларускай мове:   Далецкі Уладзімір Міхайлавіч
Гады жыцця, месца нараджэння:   (8.04.1957, г. Крычаў, Магілёўская вобласць).
Творчая накіраванасць, тэматычны жанр:   Журналіст, пісьменнік.
Звесткі аб званнях, узнагародах:   Журналіст, працаваў загадчыкам аддзела Крычаўскай раённай газеты "Кричевская жизнь". Пераможца ў творчым журналісцкім конкурсе імя М. Н. Гарадзецкага на лепшую публікацыю ў СМІ па выніках 2017 і 2019 гадоў.
Дадатковая інфармацыя (націсніце для паказу/скрывання)

Імя на рускай мове:   Далецкий Владимир Михайлович
Псеўданімы:   Д. Владимиров, А. Алексеев
Творчасць:   Далецкі Уладзімір Міхайлавіч нарадзіўся 08.04.1957 у г. Крычаве, журналістам (зараз не працуе). Пасля заканчэння сярэдняй школы працаваў на заводзе. Потым вучоба ў Беларускім дзяржаўным універсітэце, праца ў школе. Больш за 30 гадоў працуе ў раённай газеце. Уладзімір Далецкі, з’ўляецца членам Беларускага саюза журналістаў. За гэты час на старонках газеты "Кричевская жизнь" размяшчаліся не толькі яго шматлікія публіцыстычныя матэрыялы, але і апавяданні, навелы. За гэты час з-пад яго пяра на старонках "раёнкі", у абласной і рэспубліканскай прэсе выйшлі тысячы артыкулаў, нататкаў, нарысаў... Акрамя таго Уладзімір Далецкі таленавіты літаратар, ён піша апавяданні, гумарэскі, кранаючыя сэрца лірычныя замалёўкі. У 2014 г. выйшла яго першая кніга "Сокровище, которое всегда с тобой". У 2016 г. запар выйшлі тры кнігі: "Личная жизнь", "Плохая игра, или О том, как Маша и ее друзья заблудились в "Королевстве кривых зеркал" і "Как Маша злого волшебника Тота победила". У 2017 – "Темная сторона : увлекательная история для любителей фантастики". Творчасць Уладзіміра Далецкага не засталася незаўважанай на Магілёўшчыне. Ён з’яўляецца дыпламантам розных творчых конкурсаў, па выніках 2017 і 2019 гг. прызнаны пераможцам у творчым журналісцкім конкурсе імя М. Н. Гарадзецкага на лепшую публікацыю ў СМІ. Жыве ў Крычаве.
Спіс асобна выдадзеных кніг і зборнікаў:  
Звесткі пра публікацыі ў зборніках, перыядычных выданнях:  
Крыніцы інфармацыі: