Імя на беларускай мове:   Пугачова (Гатоўчык) Наталля Міхайлаўна
Гады жыцця, месца нараджэння:   (26.09.1956, г. Крычаў, Магілёўская вобласць).
Творчая накіраванасць, тэматычны жанр:   Паэтэса.
Звесткі аб званнях, узнагародах:   Член Міжнароднага Саюза педагогаў-мастакоў. Працавала літаратурным супрацоўнікам у рэдакцыі газеты "Маяк" Навазыбкаўскага раёна (Расія), загадвала раённым аддзелам радыёвяшчання. У рэдакцыі газеты "Знамя" Злынкаўскага раёна кіравала аддзелам лістоў, была адказным сакратаром газеты. У 2016 годзе ўвайшла ў склад Жукаўскага літаратурнага аб’яднання "Стожары". Удзельнічала ў паэтычным конкурсе ў рамках Фестывалю культуры і творчасці "Жар-Цвет" у горадзе Магілёве Рэспублікі Беларусь, дзе стала лаўрэатам за серыю вершаў "О вечном".
Дадатковая інфармацыя (націсніце для паказу/скрывання)

Імя на рускай мове:   Пугачева (Готовчик) Наталья Михайловна
Псеўданімы:  
Творчасць:   Пугачова (Гатоўчык) Наталля Міхайлаўна нарадзілася 26.09.1956 у г. Крычаве Магілёўскай вобласці. У 1971 г. скончыла васьмігадовую школу № 4. Затым вучылася ў Магілёўскім педагагічным вучылішчы ім. К. Ушынскага. У 1982 г. завяршыла вучобу ў Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі ў Горках, а ў 2009 – аддзяленне выяўленчага мастацтва факультэта тэхналогіі і дызайну Бранскага дзяржаўнага ўніверсітэта ім. І. Пятроўскага. Пражывае ў г. Жукаўка Бранскай вобласці (Расія). Займаецца педагагічнай дзейнасцю – выкладае выяўленчае мастацтва ў Жукаўскай САШ № 1 Б.В. Бяляўскага. З 2015 г. з’яўляецца членам Міжнароднага Саюза педагогаў-мастакоў. На працягу некалькіх гадоў працавала літаратурным супрацоўнікам у рэдакцыі газеты "Маяк" Навазыбкаўскага раёна, загадвала раённым аддзелам радыёвяшчання. У рэдакцыі газеты "Знамя" Злынкаўскага раёна кіравала аддзелам лістоў, была адказным сакратаром газеты. У 2016 г. увайшла ў склад Жукаўскага літаратурнага аб’яднання "Стожары". Удзельнічала ў паэтычным конкурсе ў рамках Фестывалю культуры і творчасці "Жар-Цвет" у г. Магілёве Рэспублікі Беларусь, дзе стала лаўрэатам за серыю вершаў «О вечном». У 2018 г. выйшаў першы зборнік вершаў "Признание". Друкавалася ў літаратурным альманаху Жукаўскага літаратурнага аб’яднання "Стожары" за 2018 г. У 2019 г. выйшла другая кніга вершаў "Маленькие истории", якая праілюстраваная маляўнічымі працамі аўтара.
Спіс асобна выдадзеных кніг і зборнікаў:  
Звесткі пра публікацыі ў зборніках, перыядычных выданнях:  
Крыніцы інфармацыі: