Імя на беларускай мове:   Жыткоў Васіль Ягоравіч
Гады жыцця, месца нараджэння:   (1941, в. Рыння, Бабруйскі раён – 25.08.2018)
Творчая накіраванасць, тэматычны жанр:   Пісьменнік
Звесткі аб званнях, узнагародах:   Член Беларускага літаратурнага саюза "Полоцкая ветвь".
Дадатковая інфармацыя (націсніце для паказу/скрывання)

Імя на рускай мове:   Житков Василий Егорович
Псеўданімы:  
Творчасць:   Васіль Ягоравіч Жыткоў нарадзіўся на Бабруйшчыне ў вёсцы Рыння ў 1941 г. Вучыўся ў Міхалёўскай сярэдняй школе. Са школьных гадоў марыў стаць журналістам. 3 дзевятага класа ўжо быў пазаштатным сялянскім карэспандэнтам мясцовай раённай газеты. Але лёс распарадзіўся па-свойму. Паступіў у Краснабярэжскі сельскагаспадарчы тэхнікум на аддзяленне "Механізацыя і электрафікацыя сельскай гаспадаркі". Па аканчанні тэхнікума працаваў у Клічаўскім раёне, у калгасе "Камунар". Служыў у войску з 1962 по 1965 гг. у Літве. Пасля працаваў у "Сельгастэхніке" механікам. Затым экстэрнам заканчвае агульнавайсковае артылерыйскае вучылішча ў г.Мінску і едзе служыць. Ён стаў кадравым афіцэрам Савецкай арміі. У 1987 г. зволіўся ў званні капітана і працаваў у "Сельгасхімііі". Пісаць пачаў з 1987 г. Аўтар многіх публіцыстычных артыкулаў, нарысаў і апавяданняў. Асаблівую ўвагу ўдзяляў сатыры і гумару. Друкаваўся ў раённай і рэспубліканскай перыёдыцы, калектыўных зборніках. Член Беларускага літаратурнага саюза "Полоцкая ветвь". Памёр 25 жніўня 2018 г.
Спіс асобна выдадзеных кніг і зборнікаў:  
Звесткі пра публікацыі ў зборніках, перыядычных выданнях:  
Крыніцы інфармацыі: