Імя на беларускай мове:   Хаўратовіч Віктар Кандратавіч
Гады жыцця, месца нараджэння:   (21.06.1934, в. Стары Сінін, Магілёўскі раён, Магілёўская вобласць – 17.10.1991, пахаваны ў г. Бялынічы).
Творчая накіраванасць, тэматычны жанр:   Паэт, будаўнік, грамадскі дзеяч.
Звесткі аб званнях, узнагародах:   Член Саюза пісьменнікаў Беларусі (1986). Лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Магілёўшчыны (1980).
Дадатковая інфармацыя (націсніце для паказу/скрывання)

Імя на рускай мове:   Ховратович Виктор Кондратьевич
Псеўданімы:  
Творчасць:   Хаўратовіч Віктар Кандратавіч – беларускі паэт. Скончыў Магілёўскі будаўнічы тэхнікум, вучыўся ў Магілёўскім педінстытуце. Працаваў начальнікам участка Бялыніцкай ПМК-105. Працаваў на розных будоўлях краіны, прарабам Бялыніцкай МБА. 3 1979 г. узначальваў у Бялынічах літаратурнае аб’яднанне "Натхненне", быў выбраны першым старшынёй раённай арганізацыі рэспубліканскага ТБМ імя Ф. Скарыны. У 1961 г. быў надрукаваны першы верш "Вышыня" ў Касцюковіцкай раённай газеце "Ленінскі шлях". 3 1976 г. рэгулярна выступаў у рэспубліканскім друку. Паэзія В. Хаўратовіча неадлучна знітавана з яго працоўным, жыццёвым вопытам, а лірычны герой многіх вершаў з’яўляецца будаўніком-рамантыкам, які любіць сваю зямлю, жыццё, імкнецца ўласнай працай змяніць іх да лепшага. Характэрнымі для творчасці паэта з’яўляюцца таксама матывы сялянскага жыцця, у якіх гучыць павага да людзей вёскі, тэма Вялікай Айчыннай вайны і патрыятызму, любоў да матчынай мовы і роднай Беларусі. У бібліятэцы ўніверсітэта славянскіх культур у Харватыі ёсць шмат беларускіх часопісаў, кніг беларускіх пісьменнікаў, сярод якіх і два паэтычныя зборнікі Віктара Хаўратовіча. У Бялынічах, на фасадзе дома №14 па вуліцы Мічурына, дзе жыў паэт, усталявана мемарыяльная дошка (2008). У адміністрацыйным будынку ПМК №241 створаны мемарыяльны куток.
Спіс асобна выдадзеных кніг і зборнікаў:  
Звесткі пра публікацыі ў зборніках, перыядычных выданнях:  
Крыніцы інфармацыі: