Імя на беларускай мове:   Шакура Валерый Архіпавіч
Гады жыцця, месца нараджэння:   (25.10.1940, в. Зарэчча, Круглянскі раён, Магілёўская вобласць).
Творчая накіраванасць, тэматычны жанр:   Паэт.
Звесткі аб званнях, узнагародах:  
Дадатковая інфармацыя (націсніце для паказу/скрывання)

Імя на рускай мове:   Шакуро Валерий Архипович
Псеўданімы:  
Творчасць:   Шакура Валерый Архіпавіч – палкоўнік міліцыі. 32 гады пасвяціў службе ў органах унутраных спраў, прайшоў па службовай лесвіцы ад інспектара дарожнага надзора да начальніка Дзяржаўнай аўтаінспекцыі вобласці. Закончыў Мінскую вышэйшую школу МУС СССР. Значны час займаўся арганізацыяй і прапагандай Правіл дарожнага руху, узначальваў асобны ўзвод дарожна-патрульнай службы Дзяржаўнай аўтаінспекцыі, абласное рэгістрацыйна-экзаменацыйнае аддзяленне, а з 1986 па 1996 год – аддзел ДАІ УУС Магілёўскага аблвыканкама. Пісаць вершы пачаў яшчэ ў юнацтве. Аднак большасць вершаў напісана ў канцы службы і на пенсіі. Ў яго арсенале каля 1000 паэтычных твораў пра родны край і дарагіх сэрцу людзей. З асаблівай цеплынёй ён успамінае пра службу ў міліцыі, пра сваіх калег. Друкаваўся ў газетах "На страже", "Зямля і людзі", "Магілёўскія ведамасці", "Сельскае жыццё". Піша на беларускай і рускай мовах.
Спіс асобна выдадзеных кніг і зборнікаў:  
Звесткі пра публікацыі ў зборніках, перыядычных выданнях:  
Крыніцы інфармацыі: