Імя на беларускай мове:   Кандрусевіч Аркадзь Лявонцьевіч
Гады жыцця, месца нараджэння:   (10.09.1929, в. Ламачы Хойніцкага раёна – 10.09.1995)
Творчая накіраванасць, тэматычны жанр:   Пісьменнік.
Звесткі аб званнях, узнагародах:   Член Саюза пісьменнікаў Беларусі (1970). Узнагароджаны Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР. Прэміі Саюза журналістаў Беларусі 1965 і 1985 гг.
Дадатковая інфармацыя (націсніце для паказу/скрывання)

Імя на рускай мове:   Кондрусевич Аркадий Леонтьевич
Псеўданімы:  
Творчасць:   Аркадзь Лявонцьевіч Кандрусевіч – беларускі пісьменнік, мастак. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі (1970). Скончыў Мазырскае педагагічнае вучылішча (1947), Ленінградскае мастацка-графічнае педагагічнае вучылішча (1951), Магілёўскі педагагічны інстытут імя А.А. Куляшова (1978). У 1951–1958 гг. працаваў выкладчыкам малявання і чарчэння ў школах Мазыра, Калінкавіч, Пскова. З 1954 г. перайшоў на журналісцкую работу. Працаваў літсупрацоўнікам нараўлянскай, хойніцкай раённых газет; мастаком-рэтушорам рэдакцыі абласной газеты "Магілёўская праўда" (1960–1967), намеснікам адказнага сакратара (1969–1978), загадчыкам аддзела інфармацыі (1979–1983), загадчыкам аддзела савецкай работы і народнага кантролю (1983–1986), з 1989 г. – літкансультантам; загадчыкам аддзела ілюстрацыі рэспубліканскай газеты "Звязда"; кіраваў абласным літаратурным аб’яднаннем "Прыдняпроўе" (1972–1984). Першы верш "Вясна" А. Кандрусевіч змясціў у "Гомельскай праўдзе" (1956), у рэспубліканскім друку – у 1960 г. у часопісе "Вожык". Пісаў лірычныя замалёўкі, навэлы, апавяданні, аповесці. Выдаў зборнікі празаічных твоpaў: "Чарпак Вялікай Мядзведзіцы" (1969), "Кругі на Белай паляне" (1977), "Юныя героі Магілёўшчыны" (1994). Укладальнік кнігі ўспамінаў партызан і падпольшчыкаў Магілёўшчыны "Вяла нас партыя". За нарысы "Зялёны сон" і "Зазвінела песня над пасёлкам" былі прысуджаны прэміі Саюза журналістаў Беларусі 1965 і 1985 гг. Асобныя творы перакладзены на чувашскую і балгарскую мовы. Удзельнік абласных і рэспубліканскіх мастацкіх і фотавыстаў, выстаў экслібрысаў ў Вільні (1972) і Браціславе (1974). Жыў у Магілёве.
Спіс асобна выдадзеных кніг і зборнікаў:  
Звесткі пра публікацыі ў зборніках, перыядычных выданнях:  
Крыніцы інфармацыі: