Імя на беларускай мове:   Пліндоў Алег Назаравіч
Гады жыцця, месца нараджэння:   (1923, г.п. Круглае, Магілёўская вобласць).
Творчая накіраванасць, тэматычны жанр:   Паэт, празаік, журналіст.
Звесткі аб званнях, узнагародах:  
Дадатковая інфармацыя (націсніце для паказу/скрывання)

Імя на рускай мове:   Плиндов Олег Назарович
Псеўданімы:  
Творчасць:   Пліндоў Алег Назаравіч нарадзіўся у 1923 годзе. Напярэдадні вайны скончыў СШ № 1 у Магілёве, добраахвотнікам пайшоў на фронт. Ваяваў на Заходнім, Калінінскім і ІІІ-ім Беларускім франтах. Перанёс кантузію і цяжкае раненне. За праяўленыя мужнасць і адвагу ўзнагароджаны двума ордэнамі Айчыннай вайны, двума медалямі "За адвагу". Усю вайну вёў дзённік, фрагменты з якога былі апублікаваны ў "Зары над Друццю" напярэдадні 50-годдзя Перамогі, а потым — у "Народнай газеце". Закончыў філалагічны факультэт Магілёўскага педінстытута. Больш за 50 год А. Плiндоў прысвяцiў прафесii педагога. Ён быў дырэктарам i завучам СШ №2 г.п. Бялынiчы. Доўгi час узначальваў лiтаратурнае абъяднанне "Натхненне" пры раённай газеце "Зара над Друццю". За педагагiчную дзейнасць узнагароджаны медалём "За трудавую доблесть", значком "Выдатнiк народнай асветы". Яшчэ ў дзiцячыя гады пачаў пiсаць вершы. З-пад яго пяра нараджаюцца ўзенёслыя вершы, вострыя фельетоны, апавяданнi, гумарэскi, артыкулы на актуальныя тэмы, якiя з ахвотай друкуюць многiя рэспублiканскiя i абласныя выданнi. У 1980 годзе становiцца лаўрэатам лiтаратурнай прэмii камасамола Магiлёўшчыны. Аўтар трох паэтычных зборнікаў "Я бы мог погибнуть в сорок третьем", "Рукопожатие", "Отставший от стаи". Цяпер А.Н. Пліндоў жыве ў Гомелі.
Спіс асобна выдадзеных кніг і зборнікаў:  
Звесткі пра публікацыі ў зборніках, перыядычных выданнях:  
Крыніцы інфармацыі: