Імя на беларускай мове:   Дзеравяшка Васіль Марцінавіч
Гады жыцця, месца нараджэння:   (10.11.1948, в. Запакулле, Бялыніцкі раён, Магілёўская вобласць – 10.10.2021, г. Бялынічы).
Творчая накіраванасць, тэматычны жанр:   Паэт, празаік, журналіст.
Звесткі аб званнях, узнагародах:   Член літаратурнага аб’яднання "Натхненне", Лаўрэат прэміі ленінскага камсамола Магілёўшчыны (1980), дыпламант рэспубліканскіх і абласных творчых конкурсаў.
Дадатковая інфармацыя (націсніце для паказу/скрывання)

Імя на рускай мове:   Деревяшко Василий Мартинович
Псеўданімы:  
Творчасць:   Дзеравяшка Васіль Марцінавіч — член літаратурнага аб’яднання "Натхненне", журналіст. Нарадзіўся ў вёсцы Запакулле Бялыніцкага раёна Магілёўскай вобласці. Скончыў сярэднюю школу № 1 г.п. Бялынічы. У 1971 годзе — Беларускі інстытут механізацыі сельскай гаспадаркі. Працаваў галоўным інжынерам калгаса "Ленінскі заклік", дырэктарам вытворча-гандлёвай фірмы "Меліса", загадчыкам аддзела эканомікі рэдакцыі раённай газеты "Зара над Друццю". Лаўрэат прэміі ленінскага камсамола Магілёўшчыны (1980), дыпламант рэспубліканскіх і абласных творчых конкурсаў. Творы надрукаваны ў калектыўных зборніках "Анталогія беларускай байкі", "Галасы Прыдняпроўя", "Праменьчык сонца ў маёй душы", у газетах і часопісах.
Спіс асобна выдадзеных кніг і зборнікаў:  
Звесткі пра публікацыі ў зборніках, перыядычных выданнях:  
Крыніцы інфармацыі: