Імя на беларускай мове:   Войлакава Ала Аляксееўна
Гады жыцця, месца нараджэння:   (04.05.1953, в. Гарадзішча, Магілёўскі раён, Магілёўская вобласць).
Творчая накіраванасць, тэматычны жанр:   Паэтэса.
Звесткі аб званнях, узнагародах:   Лаўрэат прэміі камсамола Магілёўшчыны (1980)
Дадатковая інфармацыя (націсніце для паказу/скрывання)

Імя на рускай мове:   Войлокова Алла Алексеевна
Псеўданімы:  
Творчасць:   Войлакава Ала Аляксееўна нарадзілася ў 1953 годзе. Закончыла Гарадзішчанскую сельскую школу. У 1971 годзе — Магілёўскі бібліятэчны тэхнікум імя. Пасля заканчэння працуе сельскім бібліятэкарам на Віцебшчыне. З 1978 г. — працуе бібліятэкарам у Бялыніцкай ЦБ. Стварыла дзіцячае аматарскае аб’яднанне раённага Цэнтра культуры "Вытокі". Узначальвала Бялыніцкае аддзяленне рэспубліканскага ГА "Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны" (2001—2006). Лаўрэат прэміі камсамола Магілёўшчыны (1980), узнагароджвалася ганаровымі граматамі Раённай рэдакцыі, абласной бібліятэкі, раённай бібліятэкі. Першыя публікацыі з’явіліся ў раённай газеце ў 1979 г. Вершы друкаваліся у калектыўным зборніку "Галасы прыдняпроўя", часопісе "Беларусь", газетах "Чырвоная змена", "Магілёўская праўда", "Зара над Друццю". На словы А. Войлакавай напісаны песні: "Бялынічане, бялынічанкі", "Беларая Русь", "Белы снег", "На Рождество", "Блюз Белай Ночы" (муз. Ю.Несцярэнкі), "Голубоглазая" (муз. Ю.Деравяшкіна). Займаецца краязнаўчай дзейнасцю. Уваходзіць у грамадскае аб’яднанне "Бялыніцкае краязнаўчае таварыства".
Спіс асобна выдадзеных кніг і зборнікаў:  
Звесткі пра публікацыі ў зборніках, перыядычных выданнях:  
Крыніцы інфармацыі: