Імя на беларускай мове:   Фіш Зянон – Леанард
Гады жыцця, месца нараджэння:   (10.07.1820, в. Ключыкі, Бялыніцкі раён, Магілёўская вобласць - ??.??.1870, пахаваны на Чаркашчыне, на могілках былога маёнтка Прусы).
Творчая накіраванасць, тэматычны жанр:   Пісьменнік, паэт, навеліст, публіцыст, журналіст.
Звесткі аб званнях, узнагародах:  
Дадатковая інфармацыя (націсніце для паказу/скрывання)

Імя на рускай мове:   Фиш Зенон – Леонард
Псеўданімы:   Тадэвуш Падаліца
Творчасць:   Зянон-Леанард Фіш – першы літаратар Бялыніччыны. Увайшоў у гісторыю нацыянальнай літаратуры як польскамоўны пісьменнік, бо ягоныя творы – вершы, балады, празаічныя падарожныя эцюды – напісаныя па-польску. Актыўны ўдзельнік літаратурна-грамадскага руху (1850-60-х гг.). Нарадзіўся на Магілёўшчыне. Пачатковую адукацыю атрымаў у школах Забілочы і Камянца. Затым пэўны час жыў у сям’і сваяка, маршалка Чаркаскага павета Мацевіча, дзе самастойна ўдасканальваў сваю адукацыю. У дваццаціпяцігадовым узросце Зянон Фіш выехаў ў Санкт-Пецярбург для вырашэння геральдычных пытанняў чаркаскай шляхты. Тут ён далучыўся да літаратурна-грамадскага руху і разам з Антоніем Марцыноўскім, Якубам Юркевічам засноўвае часопіс "Звязда". Літаратурны дэбют адбыўся ў 1841 г., калі ён друкуе на старонках часопіса "Ateneum", які заснаваў Юзэф Крашэўскі, некалькі вершаў. Тут жа змяшчае і першае сваё гістарычнае апавяданне "Noc Tarasowa", а ў часопісе "Pzegłąd naukowy" – гістарычную трагедыю "Konasewicz w Białogrodzie". Выдаў (1846) у Пецярбургу першы том уласнага часопіса "Gwiazda". З’яўляецца аўтарам кніг "Opowiadania і krajobrazy" (Вільна, 1856) і "Listy z podrozy" (Вільна, 1859). Супрацоўнічаў з рэдакцыямі "Тыднёвіка Пецярбургскага", "Газеты Варшаўскай", "Кур’ера Віленскага".
Спіс асобна выдадзеных кніг і зборнікаў:  
Звесткі пра публікацыі ў зборніках, перыядычных выданнях:  
Крыніцы інфармацыі: