Імя на беларускай мове:   Багдановіч Лёля Уладзіміраўна
Гады жыцця, месца нараджэння:   (11.12.1948, в. Градзянка, Асіповіцкі раён, Магілёўская вобласць (у пашпарце запісана 02.01.1949).
Творчая накіраванасць, тэматычны жанр:   Паэтэса.
Звесткі аб званнях, узнагародах:   Пераможца конкурсу "Серебряные строки" газеты "Белорусская нива" ў 2004 г. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі (2006).
Дадатковая інфармацыя (націсніце для паказу/скрывання)

Імя на рускай мове:   Богданович Леля Владимировна
Псеўданімы:  
Творчасць:   Лёля Багдановіч – беларуская паэтка, нарадзілася на Магілёўшчыне. Першы свой верш "Мама" паэтэса напісала ў 1999 г. Пачала друкавацца ў раённай газеце "Асіповіцкі край". Зараз вершы Л. Багдановіч друкуюцца ў рэспубліканскіх, абласных і раённых газетах і часопісах: "ЛіМ", "Маладосць", "Полымя", "Вясёлка", "Зорька", "Гаспадыня", "Алеся", "Асіповіцкі край", "Барысаўскія навіны", "Адзінства", "Гоман Барысаўшчыны", "Белорусская нива". Лёля асабліва ўдзячна "Белорусской ниве". Менавіта "Белорусская нива" адна з першых газет заўважыла і падтрымала яе. Пераможца конкурсу "Серебряные строки" газеты "Белорусская нива" ў 2004 г. Аўтар зборніка вершаў "Зорны кошык". Яе вершы надрукаваны ў калектыўных зборніках: "Прыстанак душы", "Званы памяці", "З усмешкай і ўсур’ёз". Вершы Л. Багдановіч пакладзены на музыку: раманс "Погасли свечи", песні "Каштаны", "Падает снег". Кіраўнік літаратурнага аб’яднання "Натхненне" ў Барысаве. З 2006 г. Лёля Багдановіч – член Саюза пісьменнікаў Беларусі.
Спіс асобна выдадзеных кніг і зборнікаў:  
Звесткі пра публікацыі ў зборніках, перыядычных выданнях:  
Крыніцы інфармацыі: