Імя на беларускай мове:   Цанунін Уладзімір Яфімавіч
Гады жыцця, месца нараджэння:   (1954 г., в. Батвінаўка, Крычаўскі раён, Магілёўская вобласць).
Творчая накіраванасць, тэматычны жанр:   Паэт, музыкант.
Звесткі аб званнях, узнагародах:   Лаўрэат Мінскай абласной прэміі ў галіне літаратуры ў намінацыі «Паэзія» — прэмія імя Максіма Багдановіча. Узнагароджаны медалём «За вялікі ўклад у літаратуру».
Дадатковая інфармацыя (націсніце для паказу/скрывання)

Імя на рускай мове:   Ценунин Владимир Ефимович
Псеўданімы:  
Творчасць:   Цанунін Уладзімір Яфімавіч (паэт; музыкант), нарадзіўся ў 1954 годзе ў вёсцы Батвінаўка Крычаўскага раёна Магілёўскай вобласці. У 1975 г. скончыў Магілёўскі дзяржаўны педагагічны інстытут. Аўтар паэтычных зборнікаў. Сябра Саюза музычных дзеячоў Беларусі (з 2009). Піша на рускай і беларускай мовах. Удзельнік народнага калектыва аўтарскай песні "Элегия". Удзельнік суполкі "Натхненне" і народнага клуба паэтаў і кампазітараў "Жывіца". Працаваў настаўнікам гісторыі ў дзіцячым аздараўленчым цэнтры "Надежда" на Вілейшчыне. Першы верш быў надрукаваны ў 1965 годзе у юнацкім часопісе "Бярозка". Аўтар некалькі паэтычных зборнікаў: "Хто ж адкажа?", "Неотправленные письма", "Зачараваная чаромха", "У струменях часу", "Пушчанскія галасы", "Да вогнішча далёкага юнацтва". Таксама друкаваўся ў калектыўных зборніках, якіх каля 30.
Спіс асобна выдадзеных кніг і зборнікаў:  
Звесткі пра публікацыі ў зборніках, перыядычных выданнях:  
Крыніцы інфармацыі: