Імя на рускай мове: |
|
Малинин Иван Владимирович |
Псеўданімы: |
|
WriterVan |
Творчасць: |
|
Скончыў сярэднюю школу № 11 г. Магілёва, Магілёўскі дзяржаўны бібліятэчны каледж, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў (2016). Цяпер працуе вядучым мастаком установы культуры "Магілёўская абласная бібліятэка імя У.І. Леніна". Жыве ў Магілёве.
Творчы шлях Івана Малініна пачаўся падчас навучання ў каледжы, дзе ён з’яўляўся членам літаратурнага клуба "Натхненне". Тады ж пачаў пісаць свой першы раман у жанры фэнтэзі "Некромант: Начало". У 2015 годзе прыняты ў Агульнарасійскую грамадскую арганізацыю "Расійскі саюз пісьменнікаў". З’яўляецца аўтарам некалькіх дзясяткаў апавяданняў і эсэ, намінант Нацыянальнай літаратурнай прэміі Расійскай Федэрацыі "Пісьменнік года-2016", "Пісьменнік года-2017". Лаўрэат літаратурнага конкурсу маладых літаратараў Саюзнай дзяржавы "Мост дружбы-2017" за апавяданне "Кот человека со скрипкой". Актыўны ўдзельнік літаратурна-журналісцкага клуба "Последний экземпляр".
Лаўрэат спецыяльная прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры и мастацтва.
Узнагароджаны дыпломам Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта за высокія прафесійныя дасягненні ў сацыяльнай сферы. |
Спіс асобна выдадзеных кніг і зборнікаў: |
|
|
Звесткі пра публікацыі ў зборніках, перыядычных выданнях: |
|
|
Крыніцы інфармацыі: |
|
|
|
|
|