Імя на беларускай мове:   Іскроў Леанід Уладзіміравіч
Гады жыцця, месца нараджэння:   (14.02.1938, г. Горкі, Магілёўская вобласць).
Творчая накіраванасць, тэматычны жанр:   Пісьменнік, паэт. Член літаратурнага клуба "Ветэран" пры Магілёўскім савеце ветэранаў. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі.
Звесткі аб званнях, узнагародах:   Лаўрэат прэміі Магілёўскага гарвыканкама "Дасягненне" ў намінацыі "Літаратурная дзейнасць" (2014). Дыпламант літаратурных конкурсаў, прысвечаных Канстанціну Сіманаву. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 2018 года.
Дадатковая інфармацыя (націсніце для паказу/скрывання)

Імя на рускай мове:   Искров Леонид Владимирович
Псеўданімы:  
Творчасць:   Іскроў Леанід нарадзіўся ў г. Горкі. У 1945 г. пераехаў з сям’ёй у г. Ашмяны, дзе скончыў школу (1955). Паступіў у 65-е Ваенна-дарожнае вучылішча ў г. Растове-на-Доне, затым перавёўся ў 2-е Ваеннае аўтамабільнае вучылішча г. Арджанікідзе. Служыў у Савецкай Арміі ў стратэгічнай авіяцыі і ракетных войсках стратэгічнага прызначэння. Звольніўся ў запас у 1985 годзе ў званні маёра. За добрасумленную службу ўзнагароджаны 11-ю медалямі. Першыя літаратурныя творы пачалі з’яўляцца ў газеце "Чырвоны сцяг" г. Ашмяны, потым друкаваўся ў газетах Узброеных Сіл і абласным друку. Пасля звальнення ў запас супрацоўнічаў у якасці пазаштатнага карэспандэнта ў газетах "Магілёўская праўда", "Зямля і людзі", "Беларуская ваенная газета". Член Магілёўскай гарадской арганізацыі Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў, старшыня літаратурнага аб’яднання "Ветэран" (2009–2019) пры Магілёўскім гарадскім савеце ветэранаў.
Спіс асобна выдадзеных кніг і зборнікаў:  
Звесткі пра публікацыі ў зборніках, перыядычных выданнях:  
Крыніцы інфармацыі: