Імя на беларускай мове:   Емяльянаў-Шыловіч Алесь Віктаравіч
Гады жыцця, месца нараджэння:   (1987, г. Крычаў, Магілёўская вобласць).
Творчая накіраванасць, тэматычны жанр:   Празаік, драматург, мастацтвазнаўца. Перакладчык, мае дзве дачкі. Піша для іх вершыкі.
Звесткі аб званнях, узнагародах:  
Дадатковая інфармацыя (націсніце для паказу/скрывання)

Імя на рускай мове:   Емельянов, Александр Викторович
Псеўданімы:   Емельянаў, Аляксандр Віктаравіч Емяльянаў, Алесь
Творчасць:   Нарадзіўся ў 1987 годзе ў г. Крычаве. Амаль з нараджэння жыў у г. Слуцку, дзе скончыў САШ № 9 і УА "Слуцкае дзяржаўнае медвучылішча". Скончыў біялагічны факультэт БДУ па спецыяльнасці "біёлаг". Першая публікацыя з’явілася ў 2005 годзе ў газеце "Інфа-Кур’ер". Друкаваўся ў раённых газетах, калектыўных зборніках, "ЛіМе", альманаху “Тэксты”, часопісах "Дзеяслоў", "Верасень", "Маладосць", "Тэрмапілы". Фіналіст конкурсаў беларускага ПЭН-Цэнтра, "Экслібрыс", "Брамамар". Удзельнічаў у конкурсе аўтарскай песні "Купалаўскія вакацыі" (2011). Кіраўнік літаб’яднання "Вобла" пры выдавецтве "Галіяфы". У 2013 г. выйшла дэбютная кніга вершаў "Парасонечнасць". Творы перакладзеныя на польскую, сербскую і ўкраінскую мовы. Аўтар і выканаўца ўласных песень, паэт. Песні піша на рускай і беларускай мовах.
Спіс асобна выдадзеных кніг і зборнікаў:  
Звесткі пра публікацыі ў зборніках, перыядычных выданнях:  
Крыніцы інфармацыі: