Імя на беларускай мове:   Тарасава Святлана Мікалаеўна
Гады жыцця, месца нараджэння:   18.11.1966, в. Васілёўка, Хоцімскі раён, Магілёўская вобласць
Творчая накіраванасць, тэматычны жанр:   Літаратуразнаўца, крытык
Звесткі аб званнях, узнагародах:   Член Саюза пісьменнікаў Беларусі (2015), за асабісты ўклад у развіццё здольнасцей адораных вучняў і студэнтаў узнагароджана Прэміяй Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2013).
Дадатковая інфармацыя (націсніце для паказу/скрывання)

Імя на рускай мове:   Тарасова Светлана Николаевна
Псеўданімы:  
Творчасць:   Скончыла філалагічны факультэт Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы і аспірантуру пры інстытуце літаратуры НАН Беларусі. Старшы выкладчык кафедры беларускай літаратуры ГрДУ імя Янкі Купалы. Напрамкам навуковай працы ў галіне літаратуразнаўства, крытыкі стала сучасная беларуская літаратура, і ў прыватнасці – беларуская паэма. Выступае з артыкуламі ў рэспубліканскім і замежным друку. З 1995 года з’яўлялася кіраўніком студэнцкага літаратурнага аб’яднання «Наднёманскія галасы». Аўтар некалькіх дзесяткаў навуковых публікацый і метадычных рэкамендацый, у тым ліку дапаможніка «Гісторыя беларускай літаратуры. Сучасны перыяд» (ГрДУ, 2001).
Спіс асобна выдадзеных кніг і зборнікаў:  
Звесткі пра публікацыі ў зборніках, перыядычных выданнях:  
Крыніцы інфармацыі: