Імя на беларускай мове:   Матэвушаў Васіль Іванавіч
Гады жыцця, месца нараджэння:   (06.03.1915, в. Княжыцы, Магілёўскага пав., цяпер Магілёўскі раён – 06.03.1974).
Творчая накіраванасць, тэматычны жанр:   Паэт, перакладчык.
Звесткі аб званнях, узнагародах:   Узнагароджаны медалямі "За перамогу над Германіяй", "За перамогу над Японіяй".
Дадатковая інфармацыя (націсніце для паказу/скрывання)

Імя на рускай мове:   Матеушев Василий Иванович
Псеўданімы:   В.Неман, Васіль Нёман
Творчасць:   Друкавацца пачаў з 1930 г. у газеце "Піянер Беларусі" (верш "Ліст да таварыша" (не выяўлены). Стала літаратурнай працай заняўся ў 1955 г. Першы паэтычны зборнік "Магілёўскі шоўк" выйшаў у 1957 г. Пры жыцці выдаў пяць паэтычных зборнікаў, тры кніжкі нарысаў. Знешне някідкая паэзія раскрывае ўнутраную прыгажосць чалавека, хараство роднага Прыдняпроўскага краю. Перакладчык твораў Т. Шаўчэнкі, Я. Далматоўскага, А. Пракоф’ева. Яго вершы перакладаліся на рускую, украінскую, літоўскую мовы. На вершы В. Матэвушава І. Пятровым-Кулінскім напісана некалькі песень ("Беларусь мая…", "Прыдняпроўе", "Магілёўскі вальс" і інш). У 1971-1974 гг. сакратар Магілёўскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі.
Спіс асобна выдадзеных кніг і зборнікаў:  
Звесткі пра публікацыі ў зборніках, перыядычных выданнях:  
Крыніцы інфармацыі: