Імя на беларускай мове:   Шумаў Міхаіл Іосіфавіч
Гады жыцця, месца нараджэння:   (17.10.1923, г. Магілёў).
Творчая накіраванасць, тэматычны жанр:   Пісьменнік.
Звесткі аб званнях, узнагародах:  
Дадатковая інфармацыя (націсніце для паказу/скрывання)

Імя на рускай мове:   Шумов Михаил Иосифович
Псеўданімы:   Міхаіл Шульман
Творчасць:   Міхаіл Іосіфавіч Шумаў – пісьменнік. Нарадзіўся ў Магілёве ў сям’і служачых. Калі пачалася вайна, М. Шумаў быў студэнтам Магілёўскага педагагічнага інстытута. У складзе камсамольскага знішчальнага батальёна прымаў удзел у абароне роднага Магілёва. Ваяваў на Паўднёва-Заходнім і Заходнім франтах, быў цяжка паранены. Некаторы час працаваў на заводах у Самаркандзе і Мінску. Пасля вайны вярнуўся ў Магілёў, працаваў завучам абласнога дома піянераў, выкладчыкам культпрасветвучылішча, каля трыццаці год выкладаў мову і літаратуру ў сярэдніх школах горада Магілёва. Літаратурную працу пачаў у 1959 г. У1960 г. у часопісе "Неман" з’явілася яго першая аповесць "Жыццё кліча". У цыкле аповесцей і раманаў апавядае пра лёс пакалення, маладосць якога прыпала на цяжкія 1930-я, ваенныя і пасляваенныя гады. Аповесці М. Шумава "Жыццё кліча" і "Печаныя яблыкі" – адлюстраванне подзвігу савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Трылогію Міхаіла Шумава, пачатую аповесцямі "І прыйдзе твой час" (1980), "Хроніка вуліцы Грушавай" (1982) завяршае аповесць "Вечны шах" (1986). Яе героі – магілёўскія юнакі і дзяўчаты апошніх перадваенных гадоў, байцы народнага апалчэння, падпольшчыкі і партызаны, якія ў гады Вялікай Айчыннай вайны сталі дарослымі людзьмі. М. Шумаў зрабіў літаратурны запіс успамінаў падпольшчыцы З. Хаўранковай ("Шэсць сясцёр", 1971), партызанскіх камісараў Н. Храпко, Ф. Папова ("Па закліку сэрца", 1982), камандзіра Магілёўскага партызанскага злучэння К.М. Белавусава. Аўтар нарысаў пра Героя Сацыялістычнай працы П.П. Цімашэнку, пра сучасную беларускую вёску ("Сож мой, Сож"). С 1995 г. жыве ў Нью-Ёрку. У розных рускамоўных газетах і часопісах друкаваліся яго артыкулы, нарысы, апавяданні. У штотыдневіку "Интересная газета" быў надрукаваны дэтэктыўны раман "На крышке гроба багажника нет".
Спіс асобна выдадзеных кніг і зборнікаў:  
Звесткі пра публікацыі ў зборніках, перыядычных выданнях:  
Крыніцы інфармацыі: