Імя на беларускай мове:   Церахаў Аляксандр Іванавіч
Гады жыцця, месца нараджэння:   (27.09.1951, в. Галубоўка, Хоцімскі раён, Магілёўская вобласць).
Творчая накіраванасць, тэматычны жанр:   Пісьменнік.
Звесткі аб званнях, узнагародах:   Член Саюза пісьменнікаў Беларусі (2005), лаўрэат літаратурнай прэміі імя Івана Чыгрынава Магілёўскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі за зборнік апавяданняў "Святая памяць" (2007).Мае ганаровае званне “Заслужаны журналіст” Беларускага Саюза журналістаў.
Дадатковая інфармацыя (націсніце для паказу/скрывання)

Імя на рускай мове:   Терехов Александр Иванович
Псеўданімы:  
Творчасць:   Аляксандр Іванавіч Церахаў – пісьменнік. Скончыў Магілёўскае ГПТВ будаўнікоў № 36 і факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Будаваў горад Цеміртау ў Казахстане. Працаваў мулярам, слесарам, трубаўкладчыкам, шафёрам, маляром, мастаком-афарміцелем. З 1970 па 1972 гг. служыў у Савецкай Арміі. З 1981 г. знаходзіўся на журналісцкай рабоце: быў карэспандэнтам магілёўскай раённай газеты, а з 1994 па 2013 г. працаваў на розных пасадах у абласной газеце "Магілёўскія ведамасці". Аляксандр Іванавіч аўтар зборнікаў апавяданняў "Святая памяць" пра нашых сучаснікаў. Жыве ў Магілёве.
Спіс асобна выдадзеных кніг і зборнікаў:  
Звесткі пра публікацыі ў зборніках, перыядычных выданнях:  
Крыніцы інфармацыі: