Імя на беларускай мове:   Фраерман Рувім Ісаевіч
Гады жыцця, месца нараджэння:   (10.09.1891, г. Магілёў – 28.03.1972, г. Масква).
Творчая накіраванасць, тэматычны жанр:   Пісьменнік.
Звесткі аб званнях, узнагародах:  
Дадатковая інфармацыя (націсніце для паказу/скрывання)

Імя на рускай мове:  
Псеўданімы:  
Творчасць:   Рувім Ісаевіч Фраерман – пісьменнік. Нарадзіўся ў Магілёве ў беднай яўрэйскай сям’і. Скончыў рэальнае вучылішча. Яшчэ ў сёмым класе пачаў пісаць радкі, якія друкаваліся ў школьным часопісе. У 1916 г. паступіў у Харкаўскі тэхналагічны інстытут і студэнтам 3-га курса быў накіраваны на летнюю практыку на Далёкі Усход. Працаваў падручным качагара на Усурыйскай чыгунцы. Падчас грамадзянскай вайны ўступіў у партызанскі атрад, дзе рэдагаваў партызанскую газету. У 1920 г. змагаўся з японскімі інтэрвентамі і быў пасланы арганізоўваць у тунгускіх стойбішчах Савецкую ўладу. З тых пор Далёкі Усход стаў назаўсёды для яго любімым і яму прясвяціў Р. Фраерман амаль усе свае кнігі.
Спіс асобна выдадзеных кніг і зборнікаў:  
Звесткі пра публікацыі ў зборніках, перыядычных выданнях:  
Крыніцы інфармацыі: