Імя на беларускай мове:   Рагаўцоў Васіль Іванавіч
Гады жыцця, месца нараджэння:   (04.01.1952, в. Стрэшын, Жлобінскі раён, Гомельская вобласць – 2016).
Творчая накіраванасць, тэматычны жанр:   Паэт, доктар філалагічных навук, прафесар.
Звесткі аб званнях, узнагародах:   Лаўрэат літаратурнай прэміі імя В. Хомчанкі Магілёўскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі за кнігу вершаў для дзяцей "Адмыслоўцы" (2007).
Дадатковая інфармацыя (націсніце для паказу/скрывання)

Імя на рускай мове:   Роговцов Василий Иванович
Псеўданімы:  
Творчасць:   Васіль Іванавіч Рагаўцоў – паэт, доктар філалагічных навук, прафесар. Нарадзіўся ў мястэчку Стрэшын Жлобінскага раёна Гомельскай вобласці. Скончыў беларускае аддзяленне філалагічнага факультэта Мазырскага педінстытута, аспірантуру пры Інстытуце мовазнаўства імя Якуба Коласа Акадэміі навук Беларусі. Працаваў у школе. Доктар філалагічных навук, прафесар, член-карэспандэнт Беларускай акадэміі адукацыі, загадчык кафедры беларускай мовы Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. Куляшова. Узнагароджаны медалём імя Францыска Скарыны. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі. Жыве ў горадзе Магілёве.
Спіс асобна выдадзеных кніг і зборнікаў:  
Звесткі пра публікацыі ў зборніках, перыядычных выданнях:  
Крыніцы інфармацыі: