Імя на беларускай мове:   Падабед Мікалай Іванавіч
Гады жыцця, месца нараджэння:   (24.05.1937, в. Пожар Клімавіцкага раёна Магілёўскай вобласці).
Творчая накіраванасць, тэматычны жанр:   Пісьменнік-гумарыст, журналіст.
Звесткі аб званнях, узнагародах:   Член Саюза пісьменнікаў Беларусі. Заслужаны работнік культуры Беларусі, заслужаны журналіст Беларускага Саюза журналістаў, лаўрэат рэспубліканскага творчага конкурсу гумарыстаў. Узнагароджаны дыпломам Саюза пісьменнікаў Беларусі.
Дадатковая інфармацыя (націсніце для паказу/скрывання)

Імя на рускай мове:   Подобед Николай Иванович
Псеўданімы:  
Творчасць:   Падабед Мікалай Іванавіч –заслужаны работнік культуры Беларусі, заслужаны журналіст Беларускага саюза журналістаў, лаўрэат рэспубліканскага творчага конкурсу ў намінацыі "Сатыра і гумар", член Саюза пісьменнікаў Беларусі. Скончыў Магілёўскі дзяржаўны педінстытут імя А. Куляшова, Мінскую Вышэйшую партыйную школу. Працаваў рабочым Клімавіцкага раённага прамысловага камбіната, загадчыкам Лазовіцкага сельскага клуба, старшынёй Лазовіцкага сельскага Савета, загадчыкам аддзела пісьмаў Клімавіцкай раённай газеты "Новае жыццё", з 1973 г. па 2006 г. галоўным рэдактарам Бялыніцкай раённай газеты "Зара над Друццю". Мікола Падабед свой шлях у пісьменнікі пачынаў з журналістыкі, паколькі больш трох дзясяткаў гадоў адшчыраваў рэдактарам раённай газеты ў Бялынічах. Вядома, прафесія журналіста не магла не накласці адбітак на стылістыку твораў Міколы Падабеда як пісьменніка. У сваіх аповесцях ён імкнецца паказаць свайго героя не праз зацягнутыя аўтарскія разважанні і апісальныя характарыстыкі, а праз учынкі. Тое ж самае і ў гумарэсках, якія маюць дынамічны сюжэт, насычаны вобразнымі выказваннямі, пачутымі аўтарам у асяродку мясцовых жыхароў. Аўтар кніг сатыры і гумару "Мазалі мядовага месяца", "Мільён за ўсмешку", "Жонка напракат", "Іду на сустрэчу з навальніцай" .Творы друкаваліся ў часопісах "Вожык", "Алеся", "Беларусь", штотыднёвіку "Літаратура і мастацтва", у рэспубліканскіх і абласных газетах. Друкаваўся ў калектыўных зборніках "Праменьчык сонца ў душы маёй", "Прыдняпроўе".
Спіс асобна выдадзеных кніг і зборнікаў:  
Звесткі пра публікацыі ў зборніках, перыядычных выданнях:  
Крыніцы інфармацыі: