Імя на беларускай мове:   Цітоў Леў Мацвеевіч
Гады жыцця, месца нараджэння:   (30.03.1936, в. Кашаны, Крычаўскі раён, Магілёўская вобласць –14.01.2013, пахаваны ў Віцебску).
Творчая накіраванасць, тэматычны жанр:   Паэт, журналіст.
Звесткі аб званнях, узнагародах:  
Дадатковая інфармацыя (націсніце для паказу/скрывання)

Імя на рускай мове:   Титов Лев Матвеевич
Псеўданімы:  
Творчасць:   Цітоў Леў Мацвеевіч нарадзіўся ў вёсцы Кашаны Крычаўскага раёна ў сям’і настаўнікаў. Пасля заканчэння Маляціцкай СШ, у 1954 г. паступіў у Віцебскі медыцынскі інстытут, які закончыў з адзнакай у 1960 г. Уся працоўная дзейнасць Цітова Л.М. звязана з родным інстытутам: асістэнт, кандыдат медыцынскіх навук, дацэнт, загадчык кафедры фізічнага выхавання, урач вышэйшай катэгорыі. Вершы пачаў пісаць з 1946 г. Друкаваўся ў газетах: "Віцебскі рабочы", "Фізкультурнік Беларусі", "Медыцынскі веснік", "Медыцынская газета", "Ленінскі кліч"; у літаратурна-мастацкіх зборніках ВдзМУ. Аўтар паэтычных зборнікаў вершаў і песень "Земные звезды" (1995), "Мы к победе шли по трудным тропам" (2000), "Память сердца" (2004). Амаль паўстагоддзя адпрацаваў у Віцебскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце. Рэдактар шматтыражнай газеты ВдзМУ "Медвузавец".
Спіс асобна выдадзеных кніг і зборнікаў:  
Звесткі пра публікацыі ў зборніках, перыядычных выданнях:  
Крыніцы інфармацыі: