Імя на беларускай мове:   Палітыка Апанас Паўлавіч
Гады жыцця, месца нараджэння:   (05.02.1935, в. Бродак, Крычаўскі раён, Магілёўская вобласць).
Творчая накіраванасць, тэматычны жанр:   Празаік, паэт.
Звесткі аб званнях, узнагародах:   Член Саюза пісьменнікаў Беларусі (1981).
Дадатковая інфармацыя (націсніце для паказу/скрывання)

Імя на рускай мове:   Политыко Афанасий Павлович
Псеўданімы:   Панасенка А.; Піскун П.; Панас А.
Творчасць:   Палітыка Апанас Паўлавіч нарадзіўся ў сялянскай сям’і. У 1949 г. скончыў 5 класаў Паланіцкай сямігодкі. Працягваць вучобу далей не меў магчымасці – у сям’і было 9 дзяцей, таму паехаў у Кіеў, паступіў у рамеснае вучылішча. У 1959-1960 гг. працаваў на Крычаўскім птушкакамбінаце, а з 1967 г., пасля заканчэння інстытута, – старшым выхавацелем школы-інтэрната ў Крычаве. З 1969 г. загадваў сельскагаспадарчым аддзелам Крычаўскай раённай газеты "Ленінскі кліч". У 1975 г. стаў карэспандэнтам-арганізатарам раённага радыёвяшчання, потым загадчыкам аддзела інфармацыі і радыёвяшчання раённай газеты. Літаратурную працу пачаў у 1960 г. з вершаў на рускай мове. Першы верш апублікаваў у газеце "Магілёўская праўда". Празаічныя творы пісьменніка – апавяданні, аповесці – адметныя грунтоўным веданнем жыцця, цёплым гумарам, вострай сацыяльнай накіраванасцю, непрымірымымі адносінамі да негатыўных з’яў, якія перашкаджаюць нам жыць. Першы зборнік твораў Апанаса Палітыкі выйшаў у 1976 г. пад назвай "І ў хвост, і ў грыву". Аўтар кніг "Маўчанне навыперадкі", "Свой хлопец", "Праверка". У зборніку апавяданняў "Праверка" аўтар даследуе многія "язвы" нашага жыцця. Вядомы сваімі сатырычнымі творамі. Жыццё пісьменніка звязана з малой радзімай – Крычаўскай зямлёй, дзе жыве ён і сёння.
Спіс асобна выдадзеных кніг і зборнікаў:  
Звесткі пра публікацыі ў зборніках, перыядычных выданнях:  
Крыніцы інфармацыі: