Імя на беларускай мове:   Паліканіна Валянціна Пятроўна
Гады жыцця, месца нараджэння:   (11.07.1958, г. Крычаў, Магілёўская вобласць).
Творчая накіраванасць, тэматычны жанр:   Паэтэса, перакладчык, журналіст. Лаўрэат Прэміі Федэрацыі прафсаюзаў за высокія дасягненні ў галіне літаратуры і мастацтва (2019). У 2020 годзе ўзнагароджана медалём Францыска Скарыны, ўзнагарода якой зацверджана Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 3 чэрвеня 2020 г. № 191 за шматгадовую плённую працу і за заслугі ў мастацтве і культуры.
Звесткі аб званнях, узнагародах:   Член Саюза пісьменнікаў Беларусі, Саюза расійскіх пісьменнікаў і Міжнароднай федэрацыі рускамоўных пісьменнікаў, грамадскі дзеяч. Лаўрэат Спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь намінацыі "Мастацкая літаратура" (2006), першай прэміі конкурсу Саюза пісьменнікаў Беларусі за лепшую кнігу года "Залаты Купідон" (2008), расійскай літаратурнай прэміі імя А.П. Чэхава (2009), міжнароднага літаратурнага конкурсу "Літаратурная Вена-2011", лаўрэат першай прэміі Саюза журналістаў Беларусі "За лепшы жаночы вобраз у сучаснай журналістыцы" (2003). Указам Прэзідэнта Расіі ўзнагароджана медалём імя А.С. Пушкіна (2007). Валянціна Паліканіна стала пераможцай рэспубліканскага конкурсу "Жанчына года – 2017" у намінацыі "Духоўнасць і культура". 2018 год для рэдактара аддзела культуры часопіса "Гаспадыня" Валянціны Паліканінай стаў знамянальным: выйшла чарговая, 14-я кніга поэтэссы, на гэты раз вершаў для дзяцей «Ни к чему быть одному».
Дадатковая інфармацыя (націсніце для паказу/скрывання)

Імя на рускай мове:   Поликанина Валентина Петровна
Псеўданімы:  
Творчасць:   Валянціна Паліканіна (народжаная Курчыжкіна) нарадзілася ў г. Крычаве, у сям’і служачых. У Мінску скончыла школу № 2 з літаратурным ухілам, затым філалагічны факультэт БДУ (1980). Працавала ў Беларускім НДІ меліярацыі і воднай гаспадаркі (1980-1992), у вытворча-камерцыйнай асацыяцыі "БУСЭК" (1992-1998). Працавала карэктарам, рэдактарам, з 1999 г. – агляднік адзела культуры часопіса "Беларусь". Зараз Валянціна Пятроўна – рэдактар аддзела культуры выдавецкага прыватнага ўнітарнага прадпрыемства "Гаспадыня – сямейныч часопіс". Сем гадоў на міждзяржаўнай тэлерадыёкампаніі "Свет" гучалі яе аўтарскія праграмы "Аптэка душы" і "Паэзіі хвалюючае слова". Друкуецца з 1994 г. Яе творы былі змешчаны ў розных беларускіх і расійскіх выданнях: "Неман", "Полымя", "Новая Немига литературная", "Дон", "Наш современник", "Золотая Ока", "День и ночь", "Дети Ра", газете "Литературный Петербург", "Лім" і інш., а таксама ўключаны ў міжнародныя паэтычныя зборнікі: анталогію "Современная русская поэзия Беларуси" і міжнародныя зборнікі "Планета поэтов", "Русский акцент", АLTER EGO "В поисках золотого руна", "Святая любовь". Валянціна Паліканіна з’яўляецца аўтарам кніг: "Найдите время для любви", "Две музы", "Свет неизбывный", "Память", "От первого яблока", "Живое зерно", "За плотью слов", "Да будет день". У выдавецтве "Мастацкая літаратура" ў 2013 г. выйшла новая кніга "Не сдавайся времени, душа!". Займаецца перакладамі беларускай паэзіі на рускую мову. У 2011 г. у рамках Міжнароднага руска-грузінскага фестывалю ў Тбілісі Міжнароднай федэрацыяй рускамоўных пісьменнікаў узнагароджана ордэнам "Культурная спадчына". Паэтэса актыўна супрацоўнічае з пасольствам Расіі ў Рэспубліцы Беларусь, з’яўляецца старшынёй культурна-асветніцкай секцыі "Рускага грамадства". Супрацоўнічае з кампазітарамі Леанідам Захлеўным, Дзмітрыем Даўгалёвым, Паўлам Яроменка і іншымі. Песні на яе словы гучаць у выкананні Іны Афанасьевай, Валерыя Дайнэкі, Анатоля Ярмоленкі, Ядзвігі Паплаўскай і Аляксандра Ціхановіча, Надзеі Мікуліч, Ірыны Дарафеевай, Аляксандры Гайдук, Пятра Ялфімава, Іскуі Абалян, Алега Сямёнава, Валянціны Альшанскай, а таксама расійскіх спевакоў – трыа "Мерыдыян", Валянціны Панамаровай, Наталлі Любчэўскай. Паэтка з’яўляецца членам журы песеннага фестывалю "Благавест". Валянціна Паліканіна – член грамадскай арганізацыі "Беларускі саюз жанчын". Прымае актыўны ўдзел у міжнародных жаночых канферэнцыях, розных мерапрыемствах і дабрачынных акцыях Беларускага саюза жанчын. Аўтар слоў Гімна Беларускага саюза жанчын. Яе біяграфія ўключана ў першую ў гісторыі краіны кнігу "Женщины Беларуси". Жыве ў Мінску.
Спіс асобна выдадзеных кніг і зборнікаў:  
Звесткі пра публікацыі ў зборніках, перыядычных выданнях:  
Крыніцы інфармацыі: