Імя на беларускай мове:   Мазалькоў Яўген Сямёнавіч
Гады жыцця, месца нараджэння:   (17(30).09.1909, г. Крычаў, Магілёўская вобласць – 15.12.1969, пахаваны ў Маскве).
Творчая накіраванасць, тэматычны жанр:   Перакладчык і літаратуразнаўца.
Звесткі аб званнях, узнагародах:   Заслужаны дзеяч культуры БССР (1968), узнагароджаны Сталінскай прэміяй трэцяй ступені (1950), Дзяржаўнай прэміяй СССР 1950 г. за кнігу "Янка Купала. Жыццё і творчасць" (1949 г.).
Дадатковая інфармацыя (націсніце для паказу/скрывання)

Імя на рускай мове:   Мозольков Евгений Семёнович
Псеўданімы:  
Творчасць:   Яўген Сямёнавіч Мазалькоў нарадзіўся 17 (30 ) верасня 1909 г. у Крычаве ў сям’і настаўніка. У 1930 г. скончыў этналагічны факультэт МДУ. Літаратурную дзейнасць пачаў у 1925 г. Яго вершы друкаваліся ў газетах і часопісах 20-х гадоў. Затым хвароба адарвала яго ад творчай працы. У 1935 г. ён вярнуўся зноў да літаратурнай працы ў якасці паэта-перакладчыка і крытыка . У Вялікую Айчынную вайну – рэдактар выдання часопіса "Беларусь" (на рускай мове). У 1948-1969 – старшыня камісіі, потым савета па беларускай літаратуры пры праўленні Саюза пісьменнікаў СССР. Пераклаў з беларускай мовы раманы, аповесці, апавяданні Я. Купалы, Я. Коласа, М. Лынькова, К. Чорнага, І. Мележа, А. Кулакоўскага, І. Навуменкі і інш. Да многіх іх твораў напісаў уступныя артыкулы. Пераклады Мазалькова з украінскай мовы рамана І. Франко "Барыслаў смяецца" (1940), з беларускай – трылогіі Якуба Коласа "На ростанях" (1956) неаднаразова перавыдаваліся. Аўтар кніг: "Янка Купала. Жизнь и творчество" (1949), "Якуб Колас. Крытыка-біяграфічны нарыс" (доп. выд., 1960), "Поющая земля. Литературные очерки и портреты" (1965). Аўтар працы пра творчасць Я. Купалы, Я. Коласа, М. Багдановіча, З. Бядулі, К. Чорнага, М. Танка, П. Броўкі, А. Куляшова, К. Крапівы. Пад яго рэдакцыяй упершыню выдадзены ў рускіх перакладах творы М. Багдановіча, А. Куляшова, М.Танка, збор твораў Я. Коласа, кнігі Я. Купалы. Выступаў з артыкуламі па праблемах гісторыі і ідэйна-эстэтычных традыцый беларускай літаратуры.
Спіс асобна выдадзеных кніг і зборнікаў:  
Звесткі пра публікацыі ў зборніках, перыядычных выданнях:  
Крыніцы інфармацыі: