Імя на беларускай мове:   Мельнікаў Анатоль Леанідавіч
Гады жыцця, месца нараджэння:   (10.03.1955, г. Магілёў).
Творчая накіраванасць, тэматычны жанр:   Пісьменнік.
Звесткі аб званнях, узнагародах:   Член Саюза пісьменнікаў Рэспублікі Беларусь.
Дадатковая інфармацыя (націсніце для паказу/скрывання)

Імя на рускай мове:  
Псеўданімы:  
Творчасць:   Нарадзіўся і вырас у г. Магілёве. Скончыў Кіеўскі інстытут інжынераў грамадзянскай авіяцыі, Маскоўскі Літаратурны інстытут імя М. Горкага, 2-х гадавую школу рэжысёраў-аператараў, прайшоў творчы конкурс на Вышэйшыя рэжысёрскія курсы Дзяржкіно СССР, але іх не скончыў па аб’ектыўных прычынах. Працаваў інжынерам у аэрапорце, майстрам на заводзе, канструктарам у адмысловым праектна-канструктарскім бюро, экскурсаводам, рэжысёрам Народнай кінастудыі, дырэктарам Дома культуры, рэдактарам тэлебачання і радыё, карэспандэнтам рэспубліканскай газеты, выкладчыкам курсу журналістыкі друкаваных і электронных СМІ ў універсітэце, кіраўніком прэс-цэнтра. У цяперашні час жыве і працуе ў Беларусі, г. Магілёў. Член Саюза пісьменнікаў Рэспублікі Беларусь. Аўтар рамана "ФАГГИ". Апавяданні публікаваліся ў абласным зборніку СП, у перыядычным прэсе. Аўтарскі дакументальны фільм "Загінулыя хлусні не прымаюць" размешчаны на старонцы пошукавага клуба "ВИККРУ" ВКонтакте. Публікуе апавяданні і навелы на Facebook.
Спіс асобна выдадзеных кніг і зборнікаў:  
Звесткі пра публікацыі ў зборніках, перыядычных выданнях:  
Крыніцы інфармацыі: