Імя на беларускай мове:   Карамазаў Віктар Філімонавіч
Гады жыцця, месца нараджэння:   (27.06.1934, г. Чэрыкаў, Магілёўская вобласць – 15.08.2023). Пахаваны у г. Крычаве Магілёўскай вобласці.
Творчая накіраванасць, тэматычны жанр:   Пісьменнік, сцэнарыст, журналіст.
Звесткі аб званнях, узнагародах:   Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР імя К. Каліноўскага (1990) за кнігу "Проста ўспомніў я цябе...". Узнагароджаны ордэнам "Знак Пашаны".
Дадатковая інфармацыя (націсніце для паказу/скрывання)

Імя на рускай мове:   Карамазов Виктор Филимонович
Псеўданімы:  
Творчасць:   Віктар Філімонавіч Карамазаў нарадзіўся ў г. Чэрыкаве Магілёўскай вобласці ў сям’і настаўнікаў. Скончыў аддзяленне журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1958). Працаваў адказным сакратаром Чэрыкаўскай раённай газеты "Сацыялістычная перамога", Крычаўскай раённай газеты "Шлях сацыялізма", загадваў аддзелам у міжраённай газеце "Новае жыццё" (Крычаў). У 1962-1963 гг. — уласны карэспандэнт абласной газеты "Магілёўская праўда". З 1964 г. працаваў у газеце "Звязда" — літсупрацоўнікам, потым загадчыкам аддзела навукі, ВНУ і школ, а затым загадчыкам аддзела літаратуры і мастацтва. У 1969-1971 гг. быў літсупрацоўнікам, пасля загадчыкам аддзела культуры газеты "Літаратура і мастацтва", загадчыкам аддзела мастацкіх фільмаў Галоўнай рэдакцыі "Тэлефільм", сябрам сцэнарна-рэдакцыйнай калегіі Беларускага тэлебачання. З сакавіка 1982 г. — загадчык аддзела публіцыстыкі часопіса "Полымя". У 1982-1986 гг. — кансультант СП БССР. Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1969 г. Першае апавяданне надрукаваў у 1958 г. (альманах "Советская Отчизна"). Першы зборнік апавяданняў "Падранак" (1968). У зборніках "Па талым снезе" (1973), "Спіраль" (1974) сцвярджае дабрыню, духоўную годнасць чалавека. У эпічным, лірыка-публіцыстычным рамане "Пушча" (1979, экранізаваны ў 1988) на прыкладзе Ліменскай пушчы на Чэрыкаўшчыне мастацкімі сродкамі паказаў бядотны лёс лясоў на Беларусі. Аповесць "Дзень Барыса і Глеба" (1981) пра сучасную вёску. Падзеям Вялікай Айчыннай вайны прысвечаны раман "Бежанцы" (часопіс "Полымя", 1990). Аповесць "Крыж на зямлі і поўня ў небе" (1991) пра мастака В. Бялыніцкага-Бірулю. У аповесці "Краса белага шляху" (1992) узнята тэма Чарнобыльскай трагедыі. Аўтар сцэнарыяў мастацкага тэлевізійнага фільма "Зялёныя фрэгаты" (пастаўлены ў 1974) і шэрага дакументальных кінастужак. Жыве ў Мінску.
Спіс асобна выдадзеных кніг і зборнікаў:  
Звесткі пра публікацыі ў зборніках, перыядычных выданнях:  
Крыніцы інфармацыі: