Імя на беларускай мове:   Найдзін Васіль Іванавіч
Гады жыцця, месца нараджэння:   (19.01.1944, в. Бярозаўка, Бялыніцкі раён, Магілёўская вобласць).
Творчая накіраванасць, тэматычны жанр:   Празаік, сатырык, гумарыст, журналіст. Член Саюза пісьменнікаў РБ (1994).
Звесткі аб званнях, узнагародах:  
Дадатковая інфармацыя (націсніце для паказу/скрывання)

Імя на рускай мове:   Найдин Василий Иванович
Псеўданімы:   Васіль Чаромхін
Творчасць:   Найдзін Васіль Іванавіч – празаік, сатырык, гумарыст, журналіст. Нарадзіўся на Магілёўшчыне. Працаваў кінамеханікам сельскай кінаперасоўкі, фотакарэспандэнтам, літработнікам, загадчыкам аддзела пісьмаў, намеснікам рэдактара ў Бялыніцкай раённай газеце "Зара камунізма", рэдактарам аддзела пісьмаў, рэдактарам аддзела фельетонаў у часопісе "Вожык", намеснікам рэдактара газеты "Мінская праўда", намеснікам загадчыка, а потым загадчыкам рэдакцыйна-выдавецкага аддзела Сакратарыята Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь, начальнікам рэдакцыйнага ўпраўлення Сакратарыята Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. Літаратурную працу пачаў у 1965 г. Першае гумарыстычнае апавяданне з’явілася на старонках флоцкай газеты "На страже Балтики". Апавяданні і гумарэскі В. Найдзіна былі змешчаны ў калектыўных зборніках – "Сакрэт фірмы" (1979), "Кубік Рубіка" (1987), "Размова па шчырасці" і "Ад гарэлкі розум мелкі" (абодва 1990). Рэгулярна друкуецца ў рэспубліканскай перыёдыцы. Багаты жыццёвы вопыт, усебаковае веданне сацыяльных праблем спрыяюць не толькі шырокаму дыяпазону, але і псіхалагічнай выверанасці характараў герояў Васіля Найдзіна. Адметнасць яго твораў ва ўменні бачыць камічнае ў самых ардынарных з’явах і ўчынках. І дзе б ні быў Васіль Найдзін, гэты багаты на гумар чалавек, ён заўсёды носіць з сабою даволі ёмісты мяшэчак з дасціпным народным словам, якое пад пяром літаратара ператвараецца ў вясёлыя гумарэскі і апавяданні ці вострыя, як брытва, фельетоны. Васіль Найдзін – адзін з тых, каму Бог даў і талент, і сур’ёзнасць. Васілёвы творы ідуць нарасхват і ў артыстаў эстрады.
Спіс асобна выдадзеных кніг і зборнікаў:  
Звесткі пра публікацыі ў зборніках, перыядычных выданнях:  
Крыніцы інфармацыі: