Імя на беларускай мове:   Забалоцкая Людміла Васільеўна
Гады жыцця, месца нараджэння:   (27.12.1949, г. Крычаў, Магілёўская вобласць)
Творчая накіраванасць, тэматычны жанр:   Пісьменніца, паэтэса.
Звесткі аб званнях, узнагародах:   Член Саюза пісьменнікаў Беларусі
Дадатковая інфармацыя (націсніце для паказу/скрывання)

Імя на рускай мове:   Заболоцкая Людмила Васильевна
Псеўданімы:  
Творчасць:   Забалоцкая Людміла Васільеўна нарадзілася ў г. Крычаве, у сям’і служачых. Сапраўднае прозвішча – Саламаха. Вучылася ў Крычаўскай сярэдняй школе. У 1968 г. скончыла Крычаўскае медыцынскае вучылішча. Працавала карэспандэнтам чавускай раённай газеты "Іскра". У 1974 г. скончыла філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя У.І. Леніна. У 1974–1984 гг. – навуковы рэдактар у Беларускай Савецкай Энцыклапедыі імя П. Броўкі. Член СП з 1990 г. Працавала на Беларускім тэлебачанні, намеснікам галоўнага рэдактара часопіса "Пралеска" (1991-1995), у выдавецтве "Полымя", з 1996 г. у часопісе "Адукацыя і выхаванне". Друкуецца з 1967 г. Аўтар зборнікаў вершаў "Сакавік" (1974), "Радаводны васілёк" (1981), "Святло палыну" (1989), "Струны памяці" (1991). Асноўная тэма творчасці – жаночая доля, каханне і пошукі жыццёвай гармоніі. Паэтэса чулая да мастацкага слова, настойлівая ў пошуку сродкаў узбагачэння паэтычнай тэматыкі. Пераклала на беларускую мову раман В. Скота "Айвенга" (1997). Жыве ў Мінску.
Спіс асобна выдадзеных кніг і зборнікаў:  
Звесткі пра публікацыі ў зборніках, перыядычных выданнях:  
Крыніцы інфармацыі: