Імя на рускай мове: |
|
Волосевич Эдуард Станиславович |
Псеўданімы: |
|
|
Творчасць: |
|
Эдуард Станіслававіч Валасевіч – паэт, байкапісец, драматург, журналіст. Нарадзіўся ў Магілёве. З жанрам баек аўтар пачаў выяўляць сябе з 1944-1945 гг. Першыя публікацыі ў перыядычным друку былі прыхільна прыняты чытачом. З цягам часу расло майстэрства маладога сатырыка, паглыблялася і пашыралася тэматыка яго твораў. Ім выдана больш двух дзясяткаў кніжак; два зборнікі баек выйшлі ў Маскве на рускай мове ў выдавецтве "Савецкі пісьменнік". Байкі Эдуарда Валасевіча вядомы ў народзе, часта выкарыстоўваюцца самадзейнымі і прафесійнымі артыстамі.
Эдуард Валасевіч паспяхова выступаў ў галіне драматургіі. Ім напісана значная колькасць аднаактавых камедый. Некаторыя з іх, такія як: "Цуд", "З носам", "З хворай галавы на здаровую", адзначаліся прэміямі на рэспубліканскіх конкурсах. Працягам гэтай работы ў жанры драматургіі з’явілася поўнаметражная лірычная камедыя "А ў месяцы верасні…" (1986).
Ім перакладзены на беларускую мову байкі антычных, заходнееўрапейскіх аўтараў, сатырычныя творы рускіх класікаў XVIII-XIX стагоддзяў, байкі народаў СССР.
|
Спіс асобна выдадзеных кніг і зборнікаў: |
|
|
Звесткі пра публікацыі ў зборніках, перыядычных выданнях: |
|
|
Крыніцы інфармацыі: |
|
|
|
|
|