Імя на беларускай мове:   Дуктаў Уладзімір Уладзіміравіч
Гады жыцця, месца нараджэння:   (28.12.1953, г. Крычаў, Магілёўская вобласць – 2017, г. Магілёў, Магілёўская вобласць)
Творчая накіраванасць, тэматычны жанр:   Пісьменнік, журналіст, публіцыст.
Звесткі аб званнях, узнагародах:  
Дадатковая інфармацыя (націсніце для паказу/скрывання)

Імя на рускай мове:   Дуктов Владимир Владимирович
Псеўданімы:  
Творчасць:   Нарадзіўся ў г. Крычаве ў рабочай сям’і. Пасля заканчэння школы займаўся на факультэце журналістыкі Белдзяржуніверсітэта (1971–1976). У 1986–1987 гг.вучыўся ў Мінскай вышэйшай партыйнай школе. З 1976 г. працаваў карэспандэнтам Клімавіцкай раённай газеты "Новае жыццё". З 1977 – лектар, з 1979 – намеснік загадчыка аддзела, з 1980 – загадчык аддзела Магілёўскага абкама камсамола. З 1982 – загадчык аддзела Кастрычніцкага райкама партыі г. Магілёва, з 1984 – інструктар Магілёўскага абкама партыі. З 1987 – рэдактар Магілёўскай раённай газеты. У 1994 г. прыняты ў Саюз пісьменнікаў, да 2016 года ўзначальваў Магілёўскае абласное аддзяленне. З 1970 выступаў у друку і на радыё. Шмат рабіў на Магілёўшчыне для адраджэння роднай мовы, нацыянальнай свядомасці. Жыў ў Магілёве.
Спіс асобна выдадзеных кніг і зборнікаў:  
Звесткі пра публікацыі ў зборніках, перыядычных выданнях:  
Крыніцы інфармацыі: