Імя на беларускай мове:   Барысенка Мікалай Сяргеевіч
Гады жыцця, месца нараджэння:   (03.02.1956, в. Удоўск, Чавускі раён, Магілёўская вобласць).
Творчая накіраванасць, тэматычны жанр:   Пісьменнік, краязнаўца, гісторык, публіцыст, педагог.
Звесткі аб званнях, узнагародах:   Член Саюза пісьменнікаў Беларусі.
Дадатковая інфармацыя (націсніце для паказу/скрывання)

Імя на рускай мове:   Борисенко Николай Сергеевич
Псеўданімы:  
Творчасць:   Мікалай Сяргеевіч Барысенка – пісьменнік, краязнаўца, гісторык, публіцыст, педагог. Скончыў Калінінградскае мараходнае вучылішча, гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Служыў на судах кіравання "Мортрансфлот" і базы экспедыцыйнага флоту г. Калініграда. Быў оперупаўнаважаным УУС Магілёўскага аблвыканкама, працаваў у Магілёўскай рэспубліканскай школе для цяжкавыхоўваемых. Цяпер працуе метадыстам аддзела краязнаўства і пошукавай працы дзяржаўнай установы адукацыі "Магілёўскі абласны цэнтр фізічнага выхавання і спорту навучэнцаў і студэнтаў". У 2016 годзе стаў лаўрэатам другой нацыянальнай літаратурнай прэміі ў намінацыі "Лепшы публіцыстычны твор". Член Саюза пісьменнікаў Беларусі. Жыве ў горадзе Магілёве.
Спіс асобна выдадзеных кніг і зборнікаў:  
Звесткі пра публікацыі ў зборніках, перыядычных выданнях:  
Крыніцы інфармацыі: