Імя на беларускай мове:   Гаўрыленка Аляксандр Міхайлавіч
Гады жыцця, месца нараджэння:   (05.03.1970, г. Крычаў, Магілёўская вобласць).
Творчая накіраванасць, тэматычны жанр:   Журналіст.
Звесткі аб званнях, узнагародах:   Пераможца абласнога спаборніцтва маладых літаратараў сярод сродкаў масавай інфармацыі ў намінацыі "Малая проза" (2011). На першай фотавыставе журналістаў дзяржаўных газет Магілёўскай вобласці "Прыдняпроўе" ўзнагароджаны дыпломам за калекцыю работ (2008). Адзначаны дыпломам трэцяй ступені па выніках абласнога спаборніцтва сярод дзяржаўных сродкаў масавай інфармацыі Магілёўскай вобласці 2021 года.
Дадатковая інфармацыя (націсніце для паказу/скрывання)

Імя на рускай мове:   Гавриленко Александр Михайлович
Псеўданімы:  
Творчасць:   Гаўрыленка Аляксандр Міхайлавіч нарадзіўся ў г. Крычаве. Закончыў СШ № 3. Член Беларускага саюза журналістаў. Амаль 15 гадоў працуе ў раённай газеце. За гэты час на старонках газеты "Кричевская жизнь" размяшчаліся шматлікія публіцыстычныя матэрыялы, апавяданні, навелы, казкі, вершы. Творчасць А. Гаўрыленкі не засталася незаўважанай на Магілёўшчыне. Аляксандр – удзельнік і пераможца творчых конкурсаў. Ён стаў адным з пераможцаў абласнога конкурсу маладых літаратараў, журналістаў і сцэнарыстаў, а таксама прымеркаванага да Сіманаўскіх чытанняў абласнога конкурсу на лепшы твор прозы і паэзіі патрыятычнай тэматыкі ў намінацыі "Малая проза". Адзначана яго праца і на абласным творчым конкурсе імя Міхаіла Гарадзецкага. Знакавай жа падзеяй у творчасці таленавітага аўтара стаў выхад у свет яго першай кнігі "Рождённая зарёй", куды ўвайшлі апавяданні і казкі для дарослых. У творах аўтара чытаецца душа тонкая, шчырая, рамантычная. Таленавіты чалавек таленавіты ва ўсім. Аляксандр не толькі піша цудоўныя вершы і прозу, але і захапляецца фатаграфіяй. Яго здымкі ўпрыгожваюць старонкі раённай газеты, публікуюцца ў абласных і рэспубліканскіх выданнях. На першай фотавыставе журналістаў дзяржаўных газет Магілёўскай вобласці "Прыдняпроўе", якая прайшла ў 2008 г., Аляксандр Гаўрыленка быў узнагароджаны дыпломам за калекцыю работ. У абласным конкурсе фотакарэспандэнтаў дзяржаўных перыядычных выданняў у 2011 г. адзначаны дыпломам трэцяй ступені. У 2012 г. усе жадаючыя змаглі пазнаёміцца з яго фотаработамі, якія экспанаваліся ў Палацы Пацёмкіна. Адзначаны дыпломам трэцяй ступені па выніках абласнога спаборніцтва сярод дзяржаўных сродкаў масавай інфармацыі Магілёўскай вобласці 2021 года. Жыве ў Крычаве.
Спіс асобна выдадзеных кніг і зборнікаў:  
Звесткі пра публікацыі ў зборніках, перыядычных выданнях:  
Крыніцы інфармацыі: