Імя на беларускай мове:   Арцем’еў Віктар Іванавіч
Гады жыцця, месца нараджэння:   (21.03.1927, в. Радзішана, Шклоўскі раён, Магілёўская вобласць).
Творчая накіраванасць, тэматычны жанр:   Пісьменнік, журналіст, краязнаўца. Трэцяе месца ў намінацыі "Проза" рэспубліканскага літаратурнага конкурсу «Іван Шамякін «Сэрца на далоні».
Звесткі аб званнях, узнагародах:   Член Саюза пісьменнікаў Беларусі.
Дадатковая інфармацыя (націсніце для паказу/скрывання)

Імя на рускай мове:   Артемьев Виктор Иванович
Псеўданімы:   Виктор Иванов; Віктар Іваноў
Творчасць:   Нарадзіўся 21 сакавіка 1927 г. у беларускай сям’і сялян-сераднякоў ў Шклоўскім раёне на хутары Чарэйцаў Круг. Бацька Іван Лукіч і маці Маўра Мітрафанаўна займаліся земляробствам, з 1929 г. працавалі ў калгасе. Пасля вайны больш года працаваў у мясцовым калгасе, з 1948 г., набыўшы спецыяльнасць, працаваў загадчыкам раённай бібліятэкі і раённага аддзела культуры, літсупрацоўнікам раённай газеты, інспектарам упраўлення культуры аблвыканкама, загадчыкам метадычнага аддзела Магілёўскай абласной бібліятэкі, выкладчыкам бібліятэчага тэхнікума. У 1955 г. у Чэрыкаве пачалося сяброўства з паэтам Аляксеем Пысіным, якое доўжылася чвэрць века. З канца сямідзясятых амаль дзесяць гадоў працаваў карэспандэнтам-арганізатарам Бюро прапаганды мастацкай літаратуры Саюза пісьменнікаў БССР, ладзіў літаратурныя сустрэчы з пісьменнікамі. Калі быў ужо на пенсіі, напоўніцу аддаўся творчай працы: у газетах і часопісах надрукаваў больш за сотню артыкулаў і малых нататак пра жыццё і творчасць паэта А. Пысіна, выдаў Пысініяну з шасці зборнікаў, сярод якіх найбольш значная кніга «Народны душою...». Пазней зрабіў «Вянок...» паэту-аднавяскоўцу А. Сербантовічу і паэту І. Пехцераву, галоўную кнігу жыцця «Пісьменнікі і кнігі». У Вялікую Айчынную вайну жыў у вёсцы Радзішына на часова акупаванай ворагам тэрыторыі, зведаў жахі нямецка-фашысцкай акупацыі. Тыя крывавыя падзеі адлюстраваны ў аповесці «Выгнаннікі», у зборніках апавяданняў «Радзішынскі летапіс вайны», «Вайна на свае вочы», «Франтавыя дарогі палкоўніка Асмалоўскага», «Вайна ў кожнага была свая», нарысах пра воінаў-франтавікоў. У 2008 г. прыняты ў ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі»: празаік, публіцыст, крытык, краязнаўца, біёграф паэта А.В. Пысіна. Лаўрэат прэміі імя Якуба Усікава Магілёўскага абласнога аддзялення ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі». З 2009 па 2018 гг. у Магілёўскім гарадскім літаб’яднанні «Ветэран» быў намеснікам старшыні і галоўным рэдактарам. Мае нагрудныя знакі «Ганаровы ветэран Беларускага грамадскага аб’яднння ветэранаў» і «За высокі ўклад у літаратуру» – ад Саюза пісьменнікаў Беларусі, дзясяткі Ганаровых грамат. Жыве ў Магілёве.
Спіс асобна выдадзеных кніг і зборнікаў:  
Звесткі пра публікацыі ў зборніках, перыядычных выданнях:  
Крыніцы інфармацыі: