Імя на беларускай мове:   Бугаёў Дзмітрый Якаўлевіч
Гады жыцця, месца нараджэння:   (12.01.1929, в. Сычык, Крычаўскі раён, Магілёўская вобласць – 2017, пахаваны ў Минску).
Творчая накіраванасць, тэматычны жанр:   Крытык, літаратуразнаўца. Член СП СССР з 1961. Кандыдат філалагічных навук (1960), прафесар.
Звесткі аб званнях, узнагародах:   Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР імя Я. Коласа (1984, за кнігу крытычных нарысаў "Талент і праца"), узнагароджаны Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР.
Дадатковая інфармацыя (націсніце для паказу/скрывання)

Імя на рускай мове:   Бугаёв Дмитрий Яковлевич
Псеўданімы:  
Творчасць:   Нарадзіўся ў сялянскай сям’і на Крычаўшчыне. З 1945 да 1948 гг. вучыўся ў Магілёўскім педвучылішчы, потым на факультэце мовы і літаратуры Магілёўскага педінстытута, які скончыў у 1952 г. Яшчэ ў гады вучобы праявіў схільнасць да навукова-даследчай работы. Гэта і прывяло Дз. Бугаёва ў аспірантуру пры Мінскім педагагічным інстытуце, дзе ён займаўся ў 1952-1955 гг. Працаваў старшым выкладчыкам кафедры літаратуры Мазырскага педінстытута (1955-1959). У 1959-1964 гг. – навуковы супрацоўнік Інстытута літаратуры АН БССР. З 1964 г. – дацэнт, з 1987 г. – прафесар БДУ. Першая публікацыя Дз. Бугаёва з’явілася ў 1951 г. Як прафесійны крытык і літаратуразнавец выступае ў друку з 1957 г.: па праблемах сучаснага літаратурнага працэсу, мастацкага майстэрства, стыля. Адзін з аўтараў "Гісторыі беларускай савецкай літаратуры" (т. 1-2, 1965-1966). Першая яго кніга "Шчодрае сэрца пісьменніка" (1963) прысвечана пераважна даваеннай прозе Міхася Лынькова. Ужо ў гэтай працы аўтару удалося выявіць найбольш істотныя ідэйна-мастацкія асаблівасці арыгінальнага таленту выдатнага беларускага празаіка. Кола інтарэсаў даследчыка досыць шырокае. Яго пяру належаць манаграфіі пра Максіма Танка, Уладзіміра Дубоўку, Максіма Гарэцкага, Кандрата Крапіву, Івана Мележа, Васіля Быкава. У зборніку літаратурна-крытычных артыкулаў і рэцэнзій Дз. Бугаёва "Шматграннасць" прааналізавана творчасць Б. Мікуліча, В. Каваля, І. Шамякіна, Я. Брыля і інш. У кнізе "Талент і праца" змешчаны літаратурныя партрэты П. Галавача, П. Панчанкі, І. Навуменкі, артыкулы, прысвечаныя Я. Коласу і В. Быкаву, а таксама рэцэнзіі на асобныя творы іншых пісьменнікаў. Асэнсоўваючы літаратурныя з’явы пераважна ў сацыяльна-псіхалагічным плане, Дз. Бугаёў разам з тым імкнецца пранікнуць у творчую лабараторыю пісьменніка, вызначыць яго індывідуальна-творчае аблічча, раскрыць эстэтычнае багацце, жанрава-тэматычную і стылёвую шматграннасць беларускай савецкай літаратуры. Ён адзін з аўтараў 2-томнай "Гісторыі беларускай савецкай літаратуры" (1964, 1966) і "Гісторыі беларускай савецкай літаратуры" ў 2 частках (1981, 1982). Памёр Дзмітрый Якаўлевіч Бугаёў у снежні 2017 года. Пахаваны на Паўночных могілках Мінска.
Спіс асобна выдадзеных кніг і зборнікаў:  
Звесткі пра публікацыі ў зборніках, перыядычных выданнях:  
Крыніцы інфармацыі: