Імя на беларускай мове:   Мельнікаў Аляксандр Пятровіч
Гады жыцця, месца нараджэння:   (07.01.1936, в. Васількі, Бялыніцкі раён, Магілёўская вобласць – 12.02.1999, пахаваны ў в. Васількі).
Творчая накіраванасць, тэматычны жанр:   Паэт.
Звесткі аб званнях, узнагародах:   Член Саюза пісьменнікаў Беларусі (1981).
Дадатковая інфармацыя (націсніце для паказу/скрывання)

Імя на рускай мове:   Мельников Александр Петрович
Псеўданімы:  
Творчасць:   Нарадзіўся на Магілёўшчыне, працаваў урачом радыёлагічнай групы, загадчыкам аддзела радыяцыйнай гігіены Магілёўскай абласной санітарна-эпідэміялагічнай станцыі. Унёс значны ўклад у справу абароны жыхароў Магілёўшчыны ад наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС. Пачаткам літаратурнай працы з’яўляецца 1963 г. Друкавацца пачаў з 1966 г. Вершы былі змешчаны ў часопісах "Нёман", "Аврора", "Огонёк", у зборніку "Дзень паэзіі", у газетах "Правда", "Медицинская газета", "Магілёўская праўда" і інш. Пісаў на рускай мове. У 1977 г. выйшаў першы зборнік вершаў "Спасибо, жизнь!", у 1980 г. – "Три слова", у 1996 г. – "Земля надеется". У 2000 г. з’явілася пасмяротнае "Избранное" паэта, якое выдалі ў Маскве. У кнігу ўвайшлі лепшыя творы з літаратурнай спадчыны паэта. Адну з вызначальных роляў у жыцці Алеся Мельнікава адыграў і рукапісны часопіс "Залаты ранак", які ў пачатку 1950-х гадоў рэгулярна выходзіў у Галоўчынскай СШ, і заняткі ў вучнёўскім літаратурным гуртку, што дзейнічаў у гэтай жа школе. Творы членаў літгуртка і аўтараў "Залатога ранку" друкаваліся на старонках абласной і рэспубліканскіх газет, альманаху "Літаратурны Магілёў", часопіса "Полымя"... Так пачыналася ўваходжанне акрыленых творчасцю вясковых падлеткаў у літаратуру. Сярод іх і актыўны аўтар часопіса "Залаты ранак" Алесь Мельнікаў, які пазней быў прыняты ў Саюз пісьменнікаў СССР. Галоўныя тэмы паэзіі – бацькоўская зямля, Радзіма, чалавек працы, духоўны свет маладога сучасніка. Вершы яго вызначаюцца адчуваннем грамадзянскай адказнасці, свежасцю думкі, усхваляванасцю пачуццяў, адметным поглядам на з’явы жыцця. Калі Беларусь, Магілёўшчыну напаткала страшэнная тэхнагенная катастрофа – аварыя на Чарнобыльскай АЭС – Алесь Мельнікаў, медык-радыёлаг і паэт у адной асобе, рабіў усё магчымае, а часам і немагчымае, каб абараніць землякоў, родную прыроду ад небяспечнай радыяцыі. Ён шмат разоў наведаваўся ў пацярпелыя ад Чарнобыля раёны, першым на Магілёўшчыне рашуча запатрабаваў прыняць адпаведныя меры перасцярогі і аховы. У гэтых рабочых паездках, шматлікіх сустрэчах з людзьмі выпакутваліся вершы яго будучай кнігі – "Чернобыльская тетрадь", аднак ажыццявіць гэту задумку не ўдалося, бо 12 лютага 1999 г. Аляксандра Пятровіча Мельнікава не стала. Зборнік вершаў "Избранное", які пабачыў свет неўзабаве пасля смерці Алеся Мельнікава, стаў своеасаблівым запаветам паэта нам і будучым пакаленням. Памяць Аляксандра Мельнікава ўшанавана мемарыяльнай дошкай, якая ўстаноўлена (2006) на фасадзе будынка Магілёўскага абласнога цэнтра аховы грамадскага здароўя. Імя Аляксандра Мельнікава, як выдатнага ўрача-радыёлага, унесена ў кнігу Памяці медыкаў Магілёўшчыны, якая была выдадзена ў 2007 г.: "Александр Петрович Мельников – видный организатор противорадиационной защиты населения в Могилевской области и в Беларуси, высокопрофессиональный врач-радиолог. Внес большой вклад в защиту населения Могилевщины от последствий Чернобыльской катастрофы. Известный в Беларуси поэт, член Союза писателей СССР".
Спіс асобна выдадзеных кніг і зборнікаў:  
Звесткі пра публікацыі ў зборніках, перыядычных выданнях:  
Крыніцы інфармацыі: