Імя на беларускай мове:   Балдоўскі Аляксандр Сцяпанавіч
Гады жыцця, месца нараджэння:   (08.05.1950, г. Крычаў, Магілёўская вобласць – 7.03.2021).
Творчая накіраванасць, тэматычны жанр:   Нарысіст, журналіст.
Звесткі аб званнях, узнагародах:   Член Саюза пісьменнікаў Беларусі.
Дадатковая інфармацыя (націсніце для паказу/скрывання)

Імя на рускай мове:   Болдовский Александр Степанович
Псеўданімы:  
Творчасць:   Балдоўскі Аляксандр Сцяпанавіч нарадзіўся ў Крычаве. Скончыў Мядзведжагорскае рачное вучылішча (1969), партыйную школу пры палітычнам аддзеле вайсковай часці 30670 Чырвонасцяжнага Чарнаморскага флота (1972), курсы павышэння кваліфікацыі пры Маскоўскай ВШПД (1976). Працаваў судавым машыністам, механікам, масцерам механічнага цэха ў Беламорскім марскім порце. Служыў на матроскіх, старшынскіх і афіцэрскіх пасадах надводных караблёў Паўночнага, Чарнаморскага і Балтыйскага флатоў. Капітан-лейтэнант запаса. Выйшаўшы ў адстаўку, вярнуўся на радзіму. Працаваў загадчыкам аддзела рэдакцыі крычаўскай раённай газеты "Ленінскі кліч". Цяпер рэдактар шматтыражнай газеты "Наши новости" Крычаўскага цэментна-шыфернага завода. Член клуба ваенных маракоў. Аляксандр Балдоўскі выдаў за апошнія гады кнігі нарысаў "Этапы славного пути" (2004, сааўтар Куліненка У. Ф.), "60 лет Свято-Покровскому храму" (2006 г.), "Жыццё працягваецца" (2007 г.), "Истории нетленные страницы" (2007 г.), "Годы труда и успеха 1933-2008" (2008 г.), "Путь свершений: ПРУП "Кричевцементношифер" – 75" (2008 г.), а таксама больш за 100 нарысаў аб ветэранах Вялікай Айчыннай вайны і працы, воінах-інтэрнацыяналістах, надрукаваных у абласных і рэспубліканскіх перыядычных выданнях. У 2009 г. у магілёўскім выдавецтве "Амелія Прынт" тыражом у 500 экзэмпляраў выйшла ў свет чарговая кніга празаіка-дакументаліста "Победили врага и разруху". Гэта першая кніга навукова-папулярнага выдання з серыі "Ветераны". У 2010 г. у Магілёўскай абласной тыпаграфіі імя С. Собаля тыражом у 500 экз. выйшла ў свет кніга "Прославились в боях и труде". Гэта другая кніга навукова-папулярнага выдання з серыі "Ветераны". У 2012 г. прыняў удзел у абласным адкрытым літаратурным конкурсе памяці Канстанціна Сіманава, які праводзіўся абласным аддзяленнем АА "Саюза пісьменнікаў Беларусі", у адной з намінацый стаў пераможцам, адзначаны дыпломам. У 2014 годзе выдаў кнігу нарысаў “Цемент и люди: 80 лет ОАО «Кричевцементношифер”, за якую стаў лаўрэатам літаратурнай прэміі імя Івана Чыгрынава Магілёўскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі. У 2018 годзе быў адзначаны наградай Саюза пісьменнікаў Беларусі, яму уручаны нагрудны знак "За вялікі ўклад у літаратуру". Пісаў на рускай мове. Памёр Балдоўскі Аляксандр Сцяпанавіч 7 марта 2021 года.
Спіс асобна выдадзеных кніг і зборнікаў:  
Звесткі пра публікацыі ў зборніках, перыядычных выданнях:  
Крыніцы інфармацыі: