Імя на беларускай мове:   Багданава Галіна Барысаўна
Гады жыцця, месца нараджэння:   (31.01.1961, г. Крычаў, Магілёўская вобласць – 22.07.2021)
Творчая накіраванасць, тэматычны жанр:   Празаік, драматург, мастацтвазнаўца.
Звесткі аб званнях, узнагародах:   Узнагароджана Ганаровай граматай Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.
Дадатковая інфармацыя (націсніце для паказу/скрывання)

Імя на рускай мове:   Богданова Галина Борисовна
Псеўданімы:   Ланеўская Г.; Сачанка Галiна Барысаўна (дзявочая)
Творчасць:   Багданава Галіна Барысаўна, нарадзілася ў Крычаве (дачка Барыса Сачанкі). Скончыла факультэт журналістыкі БДУ (1983), завочнае аддзяленне Беларускай акадэміі мастацтваў (аддзяленне мастацтвазнаўства). Загадвала аддзелам у рэдакцыі часопіса "Мастацтва". Выкладае на факультэце журналістыкі Белдзяржуніверсітэта і ў Рэспубліканскім каледжы мастацтваў імя І.В. Ахрэмчыка. Друкуецца з 1978 г. У кнігах прозы "Папяровыя замкі" (1990), "Чалавек без адраса" (1991), "Дом іхняе мары" (1994) узняты праблемы горада, мастацкай інтэлігенцыі. Псіхалагізм, увага да духоўнага жыцця чалавека, стрыманасць – асноўныя рысы творчай манеры пісьменніцы. Піша вершы для дзяцей "Чароўны абрус" (1999), эсэ пра мастакоў. Аўтар п’ес "Містычнае падарожжа на той свет" (1994), "Майстэрня Жучка-Баравічка" і "Купалава кола", "Ас-лінія". Займаецца перакладамі. Жыве ў Мінску.
Спіс асобна выдадзеных кніг і зборнікаў:  
Звесткі пра публікацыі ў зборніках, перыядычных выданнях:  
Крыніцы інфармацыі: