Імя на беларускай мове:   Ашуркова Ларыса Іванаўна
Гады жыцця, месца нараджэння:   (20.09.1935, г. Крычаў, Магілёўская вобласць – 20.12.2020)
Творчая накіраванасць, тэматычны жанр:   Пісьменніца.
Звесткі аб званнях, узнагародах:  
Дадатковая інфармацыя (націсніце для паказу/скрывання)

Імя на рускай мове:   Ошуркова Лариса Ивановна
Псеўданімы:  
Творчасць:   Ларыса Ашуркова нарадзілася ў 1935 г. у сям’і святара. Скончыла Мінскае педагагічнае вучылішча, Магілёўскі педагагічны інстытут, выкладала ў пачатковых класах школ № 2 і № 5 роднага горада. Свае вершы, казкі, гумарэскі, апавяданні перыядычна публікавала на старонках газет і часопісаў з 1976 г. У 2008 г. Магілёўскай абласной тыпаграфіяй выдадзены зборнік "Среди знакомых", у 2009 г. – другі зборнік "Так и живём ... ", у 2011 г. – "День за днём". У сваіх творах Л. Ашуркова дзеліцца багатым педагагічным вопытам, а таксама ўражаннямі, назапашанымі за пражытыя гады. Яна не імкнецца каго-небудзь павучаць, а толькі тактоўна і ненадакучліва падказвае, заклікае рабіць дабро. Жыла ў Крычаве.
Спіс асобна выдадзеных кніг і зборнікаў:  
Звесткі пра публікацыі ў зборніках, перыядычных выданнях:  
Крыніцы інфармацыі: