Імя на беларускай мове:   Цішуроў Уладзімір Карпавіч
Гады жыцця, месца нараджэння:   (24.01.1956, в. Навапруддзе, Круглянскі раён, Магілёўская вобласць).
Творчая накіраванасць, тэматычны жанр:   Паэт, празаік.
Звесткі аб званнях, узнагародах:  
Дадатковая інфармацыя (націсніце для паказу/скрывання)

Імя на рускай мове:   Тишуров Владимир Карпович
Псеўданімы:   Уладзіміраў Ц., Цімур У., Ладысь Барабанаў, Вычур
Творчасць:   Служыў у Савецкай Арміі, вучыўся ў Маскоўскім абласным педінстытуце імя Н.К. Крупскай. Скончыў Магілёўскі ўніверсітэт імя А.А. Куляшова. Працаваў настаўнікам фізкультуры ў школе, культработнікам, аўтарам-выканаўцам песен у Мінскім абласным музычным таварыстве. Прадпрымальнік. Уладзімір Цішуроў найбольш вядомы як арыгінальны і непасрэдны празаік. Яго героі, як правіла, дзікаватыя вяскоўцы, якія шмат чаго ведаюць, і абавязкова кожны носіць у сабе нешта незвычайна важнае, святое, без чаго на грэшнай Зямлі чалавеку ўвогуле не пражыць… Цішуроў — паэт трошку інакшы, але не настолькі, каб у нечым адставаць ад сябе — празаіка. Дыяпазон яго лірычных стасункаў даволі сваеасаблівы і шматпланавы — гэта нібы дзённікавыя накіды, акварэлі душы ў спыненым імгненні. Вершы і проза друкаваліся ў рэспубліканскіх выданнях, у калектыўных зборніках: "Лагодны промень раніцы", "Друцкія зарніцы"; газетах: "Магілёўская праўда", "Літаратура і мастацтва", "Сельскае жыццё"; часопісах: "Маладосць", "Першацвет". Быў старшынёй літаб’яднання "Світанак" пры раённай газеце "Сельскае жыццё". У 2010 г. выдаў кнігу вершаў паэта-земляка Міхася Кушнярова (1935-1999) "Друцкія напевы". Піша на беларускай мове. Жыве ў в. Навапруддзе.
Спіс асобна выдадзеных кніг і зборнікаў:  
Звесткі пра публікацыі ў зборніках, перыядычных выданнях:  
Крыніцы інфармацыі: