Імя на беларускай мове:   Мілешчанка Зінаіда Уладзіміраўна
Гады жыцця, месца нараджэння:   (10.05.1953, в. Камяншчына, Круглянскі раён, Магілёўская вобласць).
Творчая накіраванасць, тэматычны жанр:   Паэтэса, празаік.
Звесткі аб званнях, узнагародах:  
Дадатковая інфармацыя (націсніце для паказу/скрывання)

Імя на рускай мове:   Милещенко Зинаида Владимировна
Псеўданімы:  
Творчасць:   У 1963 г. разам з бацькамі выехала ў сяло Мішына Смаленскай вобласці, дзе скончыла 8 класаў. У 1975 г. закончыла Смаленскі электратэхнічны тэхнікум сувязі, працавала па спецыяльнасці. У 1979-1980 гг. праходзіла воінскую службу ў дывізіёне сувязі на ваенным аэрадроме Балбасава Віцебскай вобласці. Пасля вяртання на радзіму рабіла на розных пасадах. Але заўсёды была адказным і ініцыятыўным працаўніком. Яе выгадна вылучала актыўная жыццёвая пазіцыя. З’яўляецца старшынёй раённага літаратурнага аб’яднання "Світанак" пры раённай газеце "Сельскае жыццё". Піша вершы, песні, гумарэскі на рускай і беларускай мовах. Творы друкаваліся ў газетах: "Сельскае жыццё", "Могилёвские ведомости"; у часопісах: "Я+Я", "Бібліятэчны свет"; у зборніках: "Друцкія зарніцы", "Гімн жыццю".
Спіс асобна выдадзеных кніг і зборнікаў:  
Звесткі пра публікацыі ў зборніках, перыядычных выданнях:  
Крыніцы інфармацыі: