Імя на беларускай мове:   Лужкоўскі Віктар Іванавіч
Гады жыцця, месца нараджэння:   (02.03.1942, в. Комсенічы, Круглянскі раён, Магілёўская вобласць).
Творчая накіраванасць, тэматычны жанр:   Паэт.
Звесткі аб званнях, узнагародах:   Член Саюза пісьменнікаў Беларусі (1994)
Дадатковая інфармацыя (націсніце для паказу/скрывання)

Імя на рускай мове:   Лужковский Виктор Иванович
Псеўданімы:  
Творчасць:   Дзяцінства праходзіла ў в. Комсенічы. Закончыў Комсеніцкую сярэднюю школу, затым вучыўся ў Магілёўскім чыгуначным вучылішчы. Пасля яго заканчэння быў накіраваны на работу ў г. Мінск. Скончыў будаўніча-тэхналагічны факультэт Беларускага палітэхнічнага інстытута. Працаваў на будоўлях Мінска спачатку майстрам, потым начальнікам участка, вядучым інжынерам. Свае першыя вершы надрукаваў у газеце "Чырвоная змена" ў 1985 г.. Потым друкаваўся ў часопісах: "Вожык", "Маладосць", "Беларусь", "Полымя"; альманаху "Дзень паэзіі"; газетах: "ЛіМ", "Сельскае жыццё", "Народная воля". Віктар Лужкоўскі – аўтар кніг "Смага" (1991), "Лістапад у Траецкім прадмесці" (1993), "У кратэры вулкана" (1995). На вершы паэта беларускімі кампазітарамі напісан шэраг песень.
Спіс асобна выдадзеных кніг і зборнікаў:  
Звесткі пра публікацыі ў зборніках, перыядычных выданнях:  
Крыніцы інфармацыі: