Імя на беларускай мове:   Кушняроў Міхась Парфёнавіч
Гады жыцця, месца нараджэння:   (12.01.1935, в. Казіміраўка, Круглянскі раён, Магілёўская вобласць — 18.10.1999, пахаваны ў в. Казіміраўка).
Творчая накіраванасць, тэматычны жанр:   Паэт.
Звесткі аб званнях, узнагародах:  
Дадатковая інфармацыя (націсніце для паказу/скрывання)

Імя на рускай мове:   Кушнеров Михаил Парфёнович
Псеўданімы:  
Творчасць:   Ён належаў да пакалення, маленства якога апалена вайной. Выбух снарада скалечыў хлопца: ён застаўся без вока. У 1949 г. закончыў 7 класаў Круглянскай СШ, у 1953 г. – вячэрнюю школу рабочай моладзі, у 1958 г. – Гродзенскі сельскагаспадарчы інстытут. Накіраваны быў на працу ў калгас "1 мая" Магілёўскага раёна. З 1964 г. працаваў заатэхнікам у гаспадарках раёна. Пайшоў на пенсію па стане здароўя. Пачаткам літаратурнай дзейнасці можна лічыць 1958 г., калі быў напісаны першы верш паэта, прысвечаны Цяцерынскай ГЭС і электрафікацыі роднай вёскі. Вершы друкаваліся ў часопісах: "Вожык", "Маладосць"; газетах "Магілёўская праўда", "ЛІМ", "Сельскае жыццё"; літаратурных зборніках: "Дзень паэзіі", "Галасы Прыдняпроўя", "Друцкія зарніцы", "Гімн жыццю". Усё сваё жыццё Міхаіл Парфёнавіч з’яўляўся актыўным прапагандыстам роднай беларускай мовы. Асноўныя напрамкі яго паэзіі — ваенная, пейзажная і грамадзянская лірыка. Творы паэта самабытныя, яскравыя, вобразныя.
Спіс асобна выдадзеных кніг і зборнікаў:  
Звесткі пра публікацыі ў зборніках, перыядычных выданнях:  
Крыніцы інфармацыі: